Зулава (Свянцянскі раён)
вёска ў Свянцянскім раёне Літвы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зулава[1] або Зулаў, раней часам Залаўе[2], таксама Залавас[3] (літ.: Zalavas) — вёска ў Свянцянскім раёне Віленскага павета Літвы, каля мяжы з Беларуссю.
Remove ads
Гісторыя
Вёска была заснавана пад назвай Міцяны[4]. Упершыню згадваецца ў канцы XVII стагоддзя, калі яна была ўласнасцю навагародскага кашталяна Аляксандра Войны-Ясянецкага. Пазней уласнасць перайшла да Гедройцаў, у XVIII стагоддзі яе набылі Агінскія. Зулава ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Зулава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Завілейскім (Свянцянскім) павеце.
У пачатку XIX стагоддзя вёска перайшла ў спадчыну роду Міхалоўскіх. Потым як пасага ад Гелены Міхалоўскай яна перайшла да яе мужа Антонія Білевіча, які перадаў яе, таксама як пасаг, сваёй дачцэ Марыі. У 1863 годзе дачка Білевіча выйшла замуж за Юзэфа Вінцэнта Пілсудскага і вёска стала ўласнасцю Пілсудскіх. У фальварку Зулаў нарадзіліся два сыны Марыі і Юзафа Вінцэнта: Браніслаў Пілсудскі (1866) і Юзаф Пілсудскі (1867). У ліпені 1875 года сядзіба згарэла і сям’я Пілсудскіх пераехала ў Вільню. Неўзабаве пасля гэтага яна была вымушана прадаць усе свае маёнткі (Зулаў і 19 іншых вёсак) праз штрафы, якія былі накладзены на яе сына Браніслава, які нібыта ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да замаху на цара Аляксандра III (сярод іншых, з братам Уладзіміра Леніна Аляксандрам Ульянавым). У 1882 годзе вёску набыў спадчыннік роду Агінскіх — Міхал Агінскі, які прадаў яе расіскаму рыжскаму купцу Кліму. Апошні прадаў вёску афіцэру расійскай арміі Кураносаву, які падзяліў маёнтак, распрадаў большую частку навакольных лясоў і быў вымушаны пакінуць свае землі ў 1915 годзе праз наступленне немцаў падчас Першай сусветнай вайны. Немцы акупавалі гэтыя тэрыторыі ў 1915 годзе і падчас вайны і большую частку лясоў высеклі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, у пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[6]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка пад кантролем польскіх войскаў.

У 1920 годзе Зулава апынулася ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. Пасля стабілізацыі граніцы вёска перайшла пад дзяржаўнае кіраванне, памешчыцкая плошча скарацілася да 65 га, а сам Зулаў стаў тылавой базай суседняй вайсковай базы. У 1934 годзе таварыства ветэранаў польска-бальшавіцкай вайны выкупіла ў войска тэрыторыю сядзібы Зулаў і стварыла камітэт па адбудове рэзідэнцыі, дзе нарадзіўся Юзаф Пілсудскі. Дом быў рэканструяваны паводле рэкамендацый варшаўскага архітэктара Рамуальда Гута і 10 кастрычніка 1937 года афіцыйна адкрыты як біяграфічны музей маршала. Неўзабаве пасля ўводу савецкіх войскаў у Польшчу ў 1939 годзе, ён быў цалкам разбураны.
У выніку заходняга паходу Чырвонай арміі 1939 года Зулава ўвайшло ў склад Беларускай ССР, было ў складзе Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці. Аднак 1—2 кастрычніка 1940 года ўрад СССР перадаў горад Літоўскай ССР.
Цягам 1941—1944 гадоў Зулава было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
- Зулава на старых здымках
- Афіцына, фота Яна Булгака, 1934 г.
- Вяндлярня і стаў, фота Яна Булгака 1934 г.
- Фота Яна Булгака 1934 г.
- Падмуркі сядзібы Пілсудскіх, 1937 г.
Remove ads
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Зыгмунт Нагродскі (1866—1937) — беларускі паэт і культурны дзеяч.
- Адам Пілсудcкі (1869—1935) — польскі палітык.
- Браніслаў Пілсудскі (1866—1918) — этнограф Далёкага Усходу, даследчык культуры айнаў.
- Юзаф Пілсудскі (1867—1935) — польскі маршал і палітык.
- Ян Пілсудскі (1876—1950) — польскі юрыст і грамадска-палітычны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads