Зінаіда Аляксандраўна Самсонава

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зінаіда Аляксандраўна Самсонава (14 кастрычніка 1924 — 27 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Старшы сяржант медыцынскай службы.

Хуткія факты Зінаіда Аляксандраўна Самсонава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Зінаіда Аляксандраўна Самсонава нарадзілася 14 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Бабкова Ягор’еўскага павета Маскоўскай губерні РСФСР СССР (цяпер вёска Ягор’еўскага раёна Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі) у сям’і сельскага каваля. Руская. У пачатку 30-х гадоў сям’я Самсонавых пераехала ў суседнюю вёску Колычава. Тут Зінаіда Самсонава ў 1939 годзе скончыла сямігадовую школу. Працавала санітаркай у доме інвалідаў. Летам 1941 года была мабілізавана на будаўніцтва абарончых умацаванняў на подступах да Масквы. Працавала на аб’ектах у Бабушкіна і Нара-Фамінску. У лютым 1942 года паступіла на курсы медыцынскіх сясцёр ў Ягор’еўскае медыцынскае вучылішча, якія скончыла ў жніўні 1942 года.

У шэрагі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі З. А. Самсонава была закліканая Ягор’еўскім райваенкаматам у кастрычніку 1942 года. Ваявала на Сталінградскім і Варонежскім франтах, удзельнічала ў Сталінградскай і Курскай бітвах. Асабліва вызначылася ў бітве за Дняпро на Букрынскім плацдарме. У верасні 1943 года перадавыя часці 47-й арміі Варонежскага фронту выйшлі да Дняпра ў раёне горада Канева Чаркаскай вобласці Украінскай ССР. 24 верасня 1943 года з першым дэсантным атрадам фарсіравала раку на поўдзень ад вёскі Пекары (Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці Украіны) фельчар 667-га стралковага палка 218-й стралковай дывізіі старшы сяржант З. А. Самсонава. У баі пры захопе плацдарма яна знішчыла трох нямецкіх салдатаў. 26-27 верасня 1943 года, знаходзячыся ў першай лініі абароны падчас шматлікіх контратакаў праціўніка, фельчар пад агнём праціўніка вынесла з поля бою 30 параненых і эвакуявала іх на левы бераг. Увечары 27 верасня 1943 года ў баі за сяло Пекары прымала ўдзел у адбіцці варожай контратакі, умела дзейнічаючы аўтаматам і трафейным гранатамі.

У далейшым старэйшы сяржант З. А. Самсонава ўдзельнічала ў Кіеўскай наступальнай, Кіеўскай абарончай і Жытомірскай-Бердычаўскай аперацыі, вызваленні горада Жытоміра. У канцы лістапада 1943 года дывізія, у якой служыла фельчар Самсонава, была перакінутая на Беларускі фронт. У ходзе Калінкавіцка-Мазырскай наступальнай аперацыі 27 студзеня 1944 года ў баі за беларускую вёску Холма (Гомельская вобласць) старшы сяржант Зінаіда Самсонава загінула ад кулі нямецкага снайпера пры спробе вынесці параненага салдата з нейтральнай паласы. Пахавана ў брацкай магіле ў пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года старшаму сяржанту Самсонавай Зінаідзе Аляксандраўне было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Герою Савецкага Саюза З. А. Самсонавай прысвечаны вядомы верш яе аднапалчанкі, паэтэсы Юліі Друнінай «Зінка»:

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Бюст Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай усталяваны ў Ягор’еўскім медыцынскім вучылішчы ў горадзе Ягор’еўску Маскоўскай вобласці
  • Мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай ўсталяваная на фасадзе Егорьевского медыцынскага вучылішча ў горадзе Ягор’еўску Маскоўскай вобласці.
  • Імя Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай носіць МАУ СПО МО «Ягор’еўскае медыцынскае вучылішча» ў горадзе Ягор’еўске Маскоўскай вобласці.
  • Імя Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай носіць музей баявой славы ў вёсцы Колычава Ягор’еўскага раёна Маскоўскай вобласці.
  • Школьнай музей імя Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай створаны ў МАУ Міхалёская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Ягор’еўскага раёна Маскоўскай вобласці.
  • Імем Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай названы вуліцы ў пасёлку Азарычы Рэспублікі Беларусь і вёсцы Колычава Ягор’еўскага раёна Маскоўскай вобласці.
  • У горадзе Ягор’еўске з 1974 года праводзіцца лёгкаатлетычны прабег памяці Зінаіды Самсонавай.

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. 100 000 экз. ISBN 5-203-00536-2.
  • Друнина Ю. Светлокосый солдат // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. Торопов; предисл. Е. Кононенко. — Вып. 2. М.: Политиздат, 1969. — 463 с.
  • Кузьмин М. К. Медики — Герои Советского Союза. 2-е изд., испр. и доп. — М, 1970.
  • Сатрапинский Ф. В. Женщины-медики - отважные патриотки. — М: Медгиз, 1956.
Remove ads

Дакументы

Представление к званию Героя Советского Союза и указ ПВС СССР о присвоении звания. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 17 лістапада 2018.
Учётная карточка захоронения З375-325. Калинковичский район, пгт Озаричи, ул. Самсоновой.
Схема захоронения З375-325.
Информация из списка захороненных в братской могиле по улице Самсоновой.
Remove ads

Спасылкі

Зінаіда Аляксандраўна Самсонава на сайце «Героі краіны»

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads