Зінаіда Міхайлаўна Мандроўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зінаіда Міхайлаўна Мандроўская (25 кастрычніка 1954, в. Ялча, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Зінаіда Міхайлаўна Мандроўская, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 25 кастрычніка 1954 года ў в. Ялча Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-хімік-тэхнолаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.

Працавала інжынерам-тэхнолагам, намеснікам галоўнага інжынера па тэхніцы і развіцці, галоўным інжынерам РУВП «Завод «Камертон» НВА «Інтэграл» у г. Пінску; дырэктарам вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «ЭлКіс» ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Выбіралася дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, была старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях, справах ветэранаў і моладзі.

З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў.

Удастоена ганаровага звання «Чалавек года — 2006» у галіне экалогіі, «Чалавек года — 2007» у галіне аховы навакольнага асяроддзя і «Чалавек года — 2011» у галіне сацыяльнай абароны.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Замужам, мае сына.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads