Зінаіда Сяргееўна Гараінава

вучоны ў галіне ветэрынарыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зінаіда Сяргееўна Гараі́нава[1] (руск.: Зинаида Сергеевна Горяинова; 15 кастрычніка 1914 — 14 лютага 1969) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1966), прафесар (1967).

Хуткія факты Зінаіда Сяргееўна Гараінава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сяле Двурэчкі Ліпецкага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Гразінскім раёне Ліпецкай вобласці Расіі). У 1938 годзе Новачаркаскі зоаветэрынарны інстытут. У 1945 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З верасня 1956 г. дацэнт кафедры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, у 1961—1964 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай унутраных незаразных хвароб. У 1966 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Руминография в функциональной диагностике заболеваний преджелудков крупного рогатого скота». З 1967 г. — прафесар кафедры.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

З. С. Гараінавай належаць навуковыя працы па страўнікава-кішачных захворваннях буйной рагатай жывёлы. З’яўляецца аўтарам 27 навуковых прац і аднаго вынаходніцтва — румінограф Гараінавай[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads