Кагуро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кагуро́ (кар. 고구려, 高句麗,[koɡuɾjʌ] кіт. трад. 高句驪, спр. 高句丽, піньінь gāogōulǐ, саст. Гао-Гюйлі; 37 да н.э. — 668) — назва аднаго з карэйскіх плямёнаў, а пазней — адной з трох раннефеадальных дзяржаў. Племя кагуро да пачатку I стагоддзя займала тэрыторыю ў сярэднім цячэнні ракі Ялуцзян (карэйская назва — Амнакан), якая ў наш час аддзяляе Кітай ад КНДР.
Першае падрабязнае апісанне ўтрымліваецца ў кітайскай дынастыйнай гісторыі («Сань го чжы», III стагоддзе). Пасля Качасонскай вайны, кагуросцы былі ўключаны ў акругу Сюаньту. Племянное дзяржаўнае ўтварэнне Кагуро дабілася незалежнасці ад імперыі Хань у 37 да н.э. У III стагоддзі было разгромлена царствам Вэй, але пасля здолела адрадзіцца.
Сучасная назва «Карэя» паходзіць ад назвы сярэдневяковай дзяржавы Каро, якая, у сваю чаргу, з'яўляецца скарачэннем ад «Кагуро».
Сталіца дзяржавы Кагуро — горад Хвандо (сучасны Цзіянь у Паўночна-Усходнім Кітаі), а з пачатку V стагоддзя — Пхеньян.
Remove ads
Літаратура
- Кагуро // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 403.
- Н. Я. Бичурин (о. Иакинф) «Собрание сведений…»
- Л. Н. Гумилёв «Хунну в Китае»/I. Тление/Корея
- Ким Бусик. Самгук Саги (Исторические записи трёх государств). Кн. 2. Летописи Когурё. Летописи Пэкче. М.: «Восточная литература». 1995 г.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кагуро
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads