Кадзя Маладоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кадзя Маладоўскі
Remove ads

Ка́дзя Маладо́ўскі (Маладо́ўская) (індан.: קאַדיע מאָלאָדאָװסקי, англ.: Kadya Molodovsky; 10 мая 1894, Бяроза-Картузская — 23 сакавіка 1975) — яўрэйская пісьменніца, паэтка, драматург, літаратурны крытык з Беларусі. Пісала на ідыш.

Хуткія факты Кадзя Маладоўскі, Асабістыя звесткі ...

Аўтарка перакладу на ідыш верша Самуіла Маршака «Багаж», у выданні 1945 года[3] верш падпісаны «паводле С. Маршака» (ідыш: מאָטיװ פון ס. מאַרשאַק), аднак, таксама ёсць паданне, што Маладоўская была аўтаркай верша на ідыш, а Маршак пераклаў яго на рускую[4].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і Ісаака Маладоўскага і Ітке. Была другой з чатырох дзяцей; старэйшую сястру звалі Лена, малодшых брата і сястру — Дора (Добе) і Лейбл. Бацька Кадзі выкладаў у хедары, маці трымала краму суконных вырабаў, а пазней адкрыла фабрыку па вытворчасці жытняга квасу. [5]

Змалку вывучыла ідыш, іўрыт і рускую. Вучылася ў Варшаве, дзе ў 1921 годзе ўзяла шлюб з Львом Сімхам. У 1927 годзе выдала першую кніжку паэзіі «Kheshvendike Nekht».

У 1935 годзе разам з мужам эмігравала ў Нью-Ёрк, ЗША, дзе зарэгістравалася пад прозвішчам Маладоўскі. У 1948—1952 гадах сям’я жыла і працавала ў Тэль-Авіве.

У 1971 годзе за дасягненні ў паэзіі атрымала прэмію імя Іцыка Мангера, самую прэстыжную літаратурную ўзнагароду на ідышы.

Памерла ў доме для састарэлых у Філадэльфіі.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Bibliothèque nationale de France Qadye Molodowsqi // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

3. К 50-летию со дня смерти Самуила Яковлевича Маршака. Российская национальная библиотека. Виртуальные выставки.
4. Kadya Molodowsky (англ.). Jewish Women's Archive. Праверана 13 студзеня 2025.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads