Кажанаўка (Злынкаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кажанаўка[2] (руск.: Кожановка) — вёска ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Спірыдонавабудскага сельскага паселішча.
Remove ads
Гісторыя
Узгадваецца з XVIII стагоддзя як рудня; да Першага падзелу ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. Пазней — у Магілёўскай (з 1919 — Гомельскай) губерні, у тым ліку з 1861 года — у складзе Стараюркавіцкай воласці Гомельскага павета.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
З 1923 года ў Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета; у 1929—1932 у Чуравіцкім раёне, у 1932—1939 і 1959—1988 — у Навазыбкаўскім; у 1939—1959 і з 1988 года па цяперашні час — у Злынкаўскім раёне.
У 1920—2005 гадах цэнтр Кажанаўскага сельсавета (у 1954—1959 часова ў Петрацінскім сельсавеце).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads