Казацкія Балсуны

вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каза́цкія Балсуны́[1] (трансліт.: Kazackija Balsuny, руск.: Казацкие Болсуны) — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяліканямкоўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваюцца ў 1667 годзе ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводства ВКЛ. Пазней належаць да Старадубскага палка Гетманшчыны. З 1782 года вёска Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

Увайшлі ў склад БССР. У 1926—1954 гадах цэнтр Казацка-Балсунскага сельсавета.

Насельніцтва

  • 2010 год — 172 чал.[2]
  • 2019 год — 84 чал.

Культура

Святочны жаночы Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй бытаваў у канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзя на паўночным усходзе Гомельшчыны.

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» захаваў сакральную функцыю, якая звязана з захаванасцю сельскагаспадарчага ўкладу жыцця мясцовай супольнасці і з’яўляецца актуальным менавіта для вёскі Казацкія Балсуны, уключаны ў 2007 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі[3].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads