Казлабарод беларускі

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казлабаро́д беларускі[1][2][3], казлабарод літоўскі (Tragopogon bjelorussicus)  — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30[2] см. Сцябло прамастойнае, рабрыстае. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Верхняе сцябловае лісце і сцябло голыя, толькі злёгку апушаныя ў пазухах лісця і пад кошыкамі кветак[4]. Кветкавыя кошыкі жоўтага колеру. Плод — рабрыстая сямянка з доўгім носікам[2].

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі (басейн ракі Нёман у Гродзенскай вобласці[4]), Літвы, Украіны[5][6][7]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[8]. Расце на пясчанай глебе ў лясах і на дзюнах у далінах рэк[2]. Цвіце ў чэрвеніліпені[2].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads