Казлабарод

род кветкавых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Казлабарод
Remove ads

Казлабаро́д[1][2] (Tragopogon) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам і млечным сокам. Сцёблы простыя або разгалінаваныя, прамастойныя, вышынёй 25—80 см. Лісце чаргаванае, суцэльнае, лінейнае або ланцэтнае, сядзячае, з вострай верхавінкай. Кветкі пераважна жоўтага колеру, сабраныя ў кошыкі. Плод — сухая сямянка з чубком.

Распаўсюджанне

Расліны роду распаўсюджаны ў Міжземнамор’і, Паўночнай Афрыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, таксама на тэрыторыі Беларусі[2]. Растуць на лугах, у хмызняках, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Ядомыя. У каранях маецца інулін[2].

Віды

Род налічвае больш за 100[2] відаў (141 від[3]). Сярод іх:

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads