Казлабарод лугавы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казлабаро́д лугавы[1][2], казялок[2] (Tragopogon pratensis) — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[1] см. Звычайна павуцініста-лямцава апушаная, зрэдку голая[3]. Сцябло галінастае, прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, сядзячае, з гладкім краем. Верхняе сцябловае лісце звычайна спіральна ці кольчата скручанае[3]. Кветкі лімонна-жоўтага колеру. Суквецце — кошык дыяметрам да 5 см і болей. Краявыя кветкі аднолькавай або крыху меншай даўжыні за абгортку суквецця. Плод — сямянка бурага колеру.

Remove ads
Арэал і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ва ўмераных рэгіёнах Азіі[4]. Натуралізавана ў Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы[4].
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[5]. Расце па берагах вадаёмаў, скалах, камяністых россыпах, лугах, палянах, пустках і лесасеках, на пашах і агародах, каля дарог.
Выкарыстанне
Лекавая расліна: мачагонны, антысептычны, процізапаленчы, ранагаючы і проціцынготны сродак[1]. З лекавай мэтай выкарыстоўваюць карані, якія збіраюць ранняй вясной і ўвосень, млечны сок і лісце[1]. Маладыя парасткі, лісце і карані казлабарода лугавога магчыма выкарыстоўваць у ежу[6].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads