Казімір Канстанцін Плятэр
падканцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Канстанцін Плятэр (Броэль-Плятэр) (1749 — 4 жніўня 1807) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Сын Канстанціна Людвіка Плятэра, троцкага кашталяна, і Аўгусты Агінскай, дачкі троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага.
У 1787 прызначаны абозным ВКЛ, але не прыняў пасады, кашталян троцкі ў 1790—1793, падканцлер ВКЛ з 1793; член Пастаяннай Рады ў 1776—1788 і 1793—1794.
Адзін з актыўных дзеячаў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1774 заснаваў у Кальніку родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.
Аўтар дзённікаў падарожжа караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Канеў на сустрэчу з Кацярынай II у 1787 і падарожжа ў Пецярбург у 1792 (выдадзены Ю. І. Крашэўскім у 1860 і 1859), публіцыстычных твораў.
Remove ads
Сям'я
Ажаніўся з Ізабеляй Людвікай Борх, дачкой вялікага кароннага канцлера Ян Анджэя Борха. У шлюбе нарадзіліся дзеці Людвік, Міхал, Канстанцін, Ян, Казімір, Станіслаў і Генрык. З іх Міхал, узяўшы шлюб з апошняй прадстаўніцай роду баронаў Зіберг цу Вішлінг (Ізабеляй Аленай), прыняў на сябе і нашчадкаў прозвішча Плятэр-Зіберг.
Зноскі
- Kazimierz Konstanty Plater (Broel-Plater) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 166.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads