Казімір Канстанцін Плятэр

падканцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Казімір Канстанцін Плятэр
Remove ads

Казімір Канстанцін Плятэр (Броэль-Плятэр) (17494 жніўня 1807) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Казімір Канстанцін Плятэр, Падканцлер літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Канстанціна Людвіка Плятэра, троцкага кашталяна, і Аўгусты Агінскай, дачкі троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага.

У 1787 прызначаны абозным ВКЛ, але не прыняў пасады, кашталян троцкі ў 17901793, падканцлер ВКЛ з 1793; член Пастаяннай Рады ў 17761788 і 17931794.

Адзін з актыўных дзеячаў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1774 заснаваў у Кальніку родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.

Аўтар дзённікаў падарожжа караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Канеў на сустрэчу з Кацярынай II у 1787 і падарожжа ў Пецярбург у 1792 (выдадзены Ю. І. Крашэўскім у 1860 і 1859), публіцыстычных твораў.

Remove ads

Сям'я

Ажаніўся з Ізабеляй Людвікай Борх, дачкой вялікага кароннага канцлера Ян Анджэя Борха. У шлюбе нарадзіліся дзеці Людвік, Міхал, Канстанцін, Ян, Казімір, Станіслаў і Генрык. З іх Міхал, узяўшы шлюб з апошняй прадстаўніцай роду баронаў Зіберг цу Вішлінг (Ізабеляй Аленай), прыняў на сябе і нашчадкаў прозвішча Плятэр-Зіберг.

Зноскі

  1. Kazimierz Konstanty Plater (Broel-Plater) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 166.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123243396'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads