Казімір Рдултоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Рдултоўскі (1785 — 1855[1]) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя), навагрудскі павятовы маршалак (1811—1814).
Заснавальнік палацавага комплексу Рдултоўскіх у Снове[2].
Remove ads
Паходжанне і сям’я
Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Казімір Рдултоўскі нарадзіўся ў 1785 г. у шляхецкай каталіцкай сям’і Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і графіні Францішкі Ржавускай. Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (паводле слоў Паўла Рдултоўскага (нар. 1902 г.), каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[3]. Па маці Казімір Рдултоўскі прыходзіўся праўнукам князю Міхалу Казіміру Радзівілу «Рыбаньку»[1].
Бацька Казіміра — Ян Хрызастом Рдултоўскі — быў жанаты тройчы: з Брыгідай Статкевіч, з Канстанцыяй Булгарын і графіняй Францішкай Ржавускай[4].
Сам Казімір Рдултоўскі ажаніўся са сваёй зводнай сястрой — Тэрэзай Рдултоўскай, якая была дачкой Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і яго жонкі Канстанцыі Булгарын. Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад папы рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[4]. Падобны шлюб выклікаў вялікі ажыятаж сярод дваран Мінскай губерні[4]. Гэты саюз, нягледзячы на плёткі, апынуўся шчаслівым. Сенсацыйны шлюб нават не адбіўся на службовай кар’еры Казіміра[1].
Ад жонкі Казімір Рдултоўскі меў чатырох дзяцей[5]:
- 1) Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі (1804—1869);
- 2) Яўстах Рдултоўскі (1824—1902);
- 3) Анэля Рдултоўская — стане жонкай двараніна Адама Льва Солтана (1825—1901), удзельніка Студзеньскага паўстання (1863—1864);
- 4) Лаўра Рдултоўская — стане жонкай двараніна Тарчэўскага.
Яго маці Францішка Ржавуская пасля смерці мужа (Яна Хрызастома Рдултоўскага) паўторна выйшла замуж за Францішка Абуховіча, мінскага кашталяна.
Remove ads
Адукацыя
З ранніх гадоў жыў і вучыўся ў Англіі. У Оксфардзе ён атрымаў званне доктара філасофіі[4].
Маёнтак
Пасля смерці бацькі Яна Хрызастома ў 1791 г. увядзенне Казіміра ў маёмасную спадчыну бацькі адбылося ў 1803 г.
Адносіўся да латыфундыстаў, бо меў ва ўласнасці вялізныя маёнткі Сноў, Чэрніхава (фальваркі Верхні Чэрніхаў, Ніжні Чэрніхаў, Трасцянец), Ястрамбель (Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы і інш.), Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы)[6]. Маёнтак Ястрамбель (вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы, вінакурня) і маёнтак Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы) у 1846 г. супольна налічвалі 226 душ мужчынскага пола, 180 душ жаночага пола, 9374 дзесяціны (лес і 2388 дзесяціны пашні)[7].
Маёнтак Ястрамбель з палацам Казімір Рдултоўскі прадаў 3 мая 1851 г. двараніну-каталіку Міхалу Катлубаю[7][8].
Служба і ўзнагароды
У 1803 г. Казімір Рдултоўскі быў прыняты ў склад братоў-воінаў Расійскага каталіцкага прыёрства[1].
Мальтанскі кавалер крыжа святога Іаана Іерусалімскага (1804)[1].
У 1811 і 1813 г. дваране Навагрудскага павета абіралі Казіміра Рдултоўскага на пасаду навагрудскага павятовага маршалка (1811—1814).
Гаспадарчая і грамадская дзейнасць


У 1811 г. Казімір пасяліўся ў Снове, дзе заклаў сад і пачаў будаўніцтва раскошнага сноўскага палаца па праекце віленскага архітэктара Браніслава Тычэцкага[9].
У палацы кіпела свецкае жыццё. Тут Казімір прымаў знакамітых персон. Вядома, што ў яго ў гасцях пабываў брат Напалеона Банапарта Еранім.
Акрамя будаўніцтва гэтай рэзідэнцыі Казімір Рдултоўскі праславіўся таксама поспехамі ў сельскай гаспадарцы, агародніцтве, развіцці сноўской прамысловасці — пры ім у Снове была пабудавана вялікая суконная фабрыка, чым на той момант маглі пахваліцца нямногія багатыя сядзібы[4][10].
У 1836 г. па загадзе Казіміра Рдултоўскага ў Снове пабудавалі каменны храм, асвячоны ў гонар усё Першавярхоўных апосталаў, які пазней, у 1893 г., быў рэканструяваны і пераасвечаны ў праваслаўны храм Святых Касьмы і Даміяна[10].
Remove ads
У культуры
У п’есе «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага (1949) Казімір Рдултоўскі з’яўляецца адным з герояў[11].
У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага (1949, Варшава[12]) яго ролю выконваў Чэслаў Каліноўскі, у пастаноўцы Віляма Хажыцы (1949, Познань[13]) — Тадэвуш Хмялеўскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[14]) — Вацлаў Навакоўскі , у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага (1969, Тэатр польскага радыё[11]) — Уладзіслаў Ханьча і Ян Кёхер .
Remove ads
Зноскі
- Dzieje rezydencji 1993, s. 352, 357.
- Dzieje rezydencji 1993, s. 352.
- Dzieje rezydencji 1993, s. 357.
- Федорук 2006, с. 514—515.
- Федорук 2006, с. 515.
- Деревня Ястрембель — когда-то роскошный дворец Котлубаев теперь попросту разваливается Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Wacław Kubacki. Krzyk jarzębiny (польск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads