Жавускія
польскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жавускія (польск.: Rzewuscy) — шляхецкі род герба «Крыўда».
Паходзіць з Падляшша, упершыню згадваецца ў дакументах за 1541 год у сувязі з Крыштафам Жавускім. Значнае ўзвышэнне роду адбылося ў XVIII стагоддзі, калі Станіслаў Матэвуш Жавускі набыў у спадкаемцаў Яна Сабескага Падгорацкі замак і навакольныя землі.
Ад старэйшага сына Вацлава Пятра Жавускага ўтварылася іншая галіна роду, якая валодала маёнткам Паграбішча на Падоллі.
У 1856 годзе атрымаў тытул графаў Каралеўства Польскага.
Remove ads
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
- Лявон Крэўза-Жавускі (?—1639) — архібіскуп смаленскі.
- Станіслаў Матэвуш Жавускі (1662—1730) — гетман вялікі каронны.
- Вацлаў Пётр Жавускі (1706—1779) — гетман вялікі каронны.
- Станіслаў Фердынанд Жавускі (1737—1786) — харунжы вялікі літоўскі.
- Адам Ваўжынец Жавускі (1760—1825) — кашталян віцебскі.
- Генрых Жавускі (1791—1866) — польскі пісьменнік.
- Эвеліна Жавуская (1801—1882) — жонка Анарэ дэ Бальзака
- Кацярына Жавуская (1858—1941) — пісьменніца і авантурыстка.
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія роду Жавускіх
- Вацлаў Пётр Жавускі
- Людвіка Хадкевіч (з Жавускіх)
- Тэрэза Караліна Радзівіл (з Жавускіх)
- Браты Францішак і Казімір Жавускія
- Канстанцыя Жавуская (з Любамірскіх)
- Францішка Жавуская (з Цэтнераў)
- Эвеліна Ганская (з Жавускіх)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жавускія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads