Каймін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каймінmap
Remove ads

Каймін, Каймінскае — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 36 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Кайміна Горная. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Хуткія факты Каймін, Морфаметрыя ...

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча Кайміну складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня возера — 19,5 м. Даўжыня возера — 1,55 км, найбольшая шырыня — 0,38 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,26 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км, плошча вадазбору — 159 км². Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 2,0 м.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, на паўночным захадзе велічыня схілаў складае 3—5 м. Схілы парослыя лесам і хмызняком, на поўначы ўчасткамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца з схіламі, на поўдні і паўднёвым захадзе маюць вышыню да 0,5 м, знаходзяцца пад хмызняком. На захадзе берагі знаходзяцца пад лесам.

Дно вадаёма мае ўпадзіны. Да глыбіні 4—6 м высланае пяском і апясчаненым глеем, на большых глыбінях — сапрапелем. Расліннасць пашыраная да глыбіні 1—1,8 м.

Праз возера працякае рака Клевель (Сарачанка).

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads