Калавуры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Калавуры
Remove ads

Кала́вуры (польск.: Kałłaur) — беларускі шляхецкі род гербу «Астоя». Вядомы з XVI ст., занесены ў VI частку РК Мінскай губерні.[1]

Хуткія факты Калавуры, Падданства ...

Валодалі маёнткамі Калавуравічы, Нячатава, Вуйвічы.

Паходжанне

Паводле адной з версій, род Калавураў атрымаў імя ад замка Калаур. У 1410 годзе Ягайла падараваў Нічку Караульскаму землі на Падоллі. Гісторык Януш Куртыка мяркуе, што Нічка Караульскі быў ураднікам замка. У 1411 годзе польскі храніст Ян Длугаш згадвае Калаур сярод месцаў, наведаных Ягайлам. Калаур уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага да другой паловы XV стагоддзя[2]. З XVI стагоддзя Калавуры пачынаюць займаць дзяржаўныя пасады ў Пінскім княстве.

Паводле іншай версіі, Калавуры — шляхецкі род татарскага паходжання, які асеў у Пінскім княстве. Гэтая версія была вылучана гісторыкам Раманам Гарашкевічам (1892—1962) у кнізе «Спіс родаў шляхты засцянковай зямлі Пінскай»[3]. Версія грунтуецца на цюркскай этымалогіі слова (цюрк. «karaul» — варта). Тым часам, слова «калавур» магло мець і славянскае паходжанне[4].

Remove ads

Гісторыя

Пінскі баярын і мастаўнічы Фёдар Ленкавіч Калаур — адзін з першых прадстаўнікоў роду, які згадваецца ў пісьмовых крыніцах. Дарчы запіс Фёдара Яраславіча ад 1517 года сведчыць пра выдачу замуж яго дачкі «з сыней нашых» Агрэнкі Калавураўны за Венедыкта Фурсовіча разам з 5 дварамі ў пасаг[5]. У 1521 годзе Фёдар Калаур заключыў дагавор куплі-продажу зямлі з Арэстам Кігірам[6][7]. У 1528 годзе Хведзька Ленкавіч і Дзяніс Коревуловіч запісаны ў Попісе сярод конных баяр. Чатыры Калавуры запісаны як баяры Пінскага павета на Попісе 1567 года — возны Пінскага павету Пронка Дзянісавіч, Радка Сямёнавіч, Іван і Далмат.[8]

У Попісе 1567 года ўпершыню згадана вёска Калавуравічы, уладанне роду. У 1767 годзе ў Калавуравічах жыў шляхціч Давыд Калавур.[9] Пётр Калавур быў выбраны як дваранскі дэпутата ад Пінска ў 1853 годзе.[10] Калавуры падтрымалі паўстанне Каліноўскага. Да палескага паўстанцкага аддзелу Рамуальда Траўгута далучыўся Васіль Калавур.[11] Імаверна, да паўстання таксама далучыліся вучні Пінскай гімназіі Атон і Сцяпан Калавуры, якія не з’явіліся ў навучальную ўстанову ў 1863 годзе.[12] У 1933 годзе ўдзельнікам паўстання Васілю, Сямёну Калавурам і Антону Шаламіцкаму ўсталявалі помнік у Шаломічах.[13][14]

У 1880 годзе начальнікам Аўліеацінскага павету Расійскай імперыі прызначаны Васіль Калавур, усходазнавец і археолаг Туркестана.[15]

Шэраг Калавураў рэпрэсавалі ў 1940-х — 1950-х гады, з адкрытых спісаў вядома 7 чалавек такога прозвішча з Пінскай вобласці Беларускай ССР.[16][17]

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads