Нагахвосткі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нагахвосткі, калембалы (Collembola) — атрад членістаногіх. Раней разглядаўся як атрад (клас) першаснабяскрылых насякомых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 2, зрэдку да 10 мм. Разнастайныя па форме і афарбоўцы цела. Вочы з 1—8 фасетак, у некаторых (глебавыя формы) адсутнічаюць. Вусікі 4—6-членікавыя. Брушка сегментаванае (да 6 сегментаў), заканчваецца скакальнай вілкай. Ротавыя органы грызучыя, колюча-сысучыя.
Пашырэнне
Вядомы з дэвону (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 2 падатрады, адрозніваюць каля 3,5 тыс. відаў.
Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмеранай (імхі тундры і тайгі, стэпы, лугі) і трапічнай зонах. На Беларусі найбольш трапляюцца прадстаўнікі сямействаў аніхіўрыд (Onychiuridae), бязвусікавых, гіпагаструрыд (Hypogastruridae), ізатамід (Isotomidae), смінтур (Sminthuridae), энтамабрыід (Entomobryidae); найбольш пашыраны нагахвостка вадзяная (Podura aquatica), ізатома зялёная (Isotoma viridis) і інш. Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне, на водных раслінах, паверхневай плеўцы стаячых вод, у гнёздах птушак і інш.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Сапрафагі, фітафагі, драпежнікі. Некаторыя віды жыццяздольныя пры нізкай тэмпературы, могуць трапляцца на снезе ў вялікай колькасці, што надае яго паверхні афарбоўку. Глебаўтваральнікі.
Гл. таксама
Літаратура
- Максімава С. Нагахвосткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads