Кальвінскі збор (Слуцк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальвінскі збор — колішні кальвінскі храм у Слуцку, кафедральны сабор Літоўскай правінцыі
Remove ads
Гісторыя
Кальвінскі збор у Слуцку быў заснаваны князем Янушам Радзівілам у 1617 г. Пабудавалі яго з дрэва. Храм знаходзіўся ў Новым горадзе на беразе ракі Случ. Неаднойчы аднаўляўся пасля пажараў. Верагодна некалькі разоў стары будынак замяняўся новым. Як паведамляюць крыніцы, кальвіністы часам мелі два зборы: «… ідучы ад замку, праз мост малы да Новага горада … на левым баку … над ставамі ракі Случы стаяць два зборы, вялікі i малы».

У 1851 г. замест драўлянага па праекту архітэктара К. Хршчановіча ўзводзіцца мураваны будынак збору.
Падчас Другой сусветнай вайны збор быў пашкоджаны. Званіца, якая захавалася, была разабрана савецкай адміністрацыяй у пасляваенны час.
Remove ads
Архітэктура

Новы будынак збора быў пастаўлены побач з гімназіяй, уваходам арыентыраваны на вуліцу Шырокую. Уяўляў сабой прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з алтарнай апсідай i шатровай трох’яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Чацверыковыя ярусы вежы аддзяляліся адзін ад аднаго прафіляванымі карнізамі. Ніжні, роўны вышыні асноўнага аб’ёма, меў уваходны праём i выконваў ролю бабінца. Невысокі сярэдні — yпрыгожваўся паўкруглым сандрыкам. Сцены чацвярыка трэцяга ярусу праразаліся парнымі аконнымі праёмамі. Завяршалася вежа высокім васьмігранным шатром, i развёрнутымі па дыяганалі чацвярыковымі шатровымі вежачкамі-пінаклямі, якія стаялі па вуглах i па перыметру злучаліся між сабою фігурнай металічнай агароджай. Вуглы вежы i асноўнага аб’ёма былі апрацаваны пілястрамі. Пілястры члянілі i бакавыя сцены будынка. Парныя, выцягнутыя ўгару, з паўкруглымі завяршэннямі, трохлапасцёвыя аконныя праёмы аб’ядноўваліся стрэлападобнымі ліштвамі. Прысутнасць элементаў раманскага, гатычнага i класіцыстычнага стыляў, гаворыць аб эклектычным характары будынку. Дамінаванне сярод іх выцягнутых уверх, стрэлападобных формаў, надае яму характэрны гатычны выгляд.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кальвінскі збор (Слуцк)
- Кальвінскі збор (Слуцк) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads