Калімы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калімы, таксама Матылі-ліставідкі[1] (Kallima) — род дзённых матылькоў з сямейства Nymphalidae.
Remove ads
Апісанне
Размах крылаў 60-80 мм. Верхні бок крылаў ярка афарбаваны, ніжні — па форме і афарбоўцы падобны на закарэлую лісцінку (прыклад мімікрыі). Калі садзяцца на галінку і складаюць крылы, прымаюць выгляд сухога ліста: кароткімі вырастамі задніх крылаў матылёк упіраецца ў галінку, і яны ўяўляюць падабенства з хвосцікам; малюнак і колер задняга боку складзеных крылаў у такой ступені нагадваюць колер і пражылкі засохлага ліста, што на блізкай адлегласці матылька надзвычай цяжка адрозніць ад лісцінкі. Два пакаленні за год — у сухі і вільготны сезон. Другое пакаленне адрозніваецца меншым памерам і больш цёмнай афарбоўкай крылаў.
Remove ads
Арэал
Паўднёва-Усходняя Азія і Афрыка, Індыя, Цэйлон.
Кармавыя расліны вусеняў
Girardinia diversifolia (Urticaceae), Polygonum orientale (Polygonaceae), Prunus persica (Rosaceae), Hygrophila salicifolia (Acanthaceae).
А таксама: Lepidagathis formosensis (Acanthaceae) Strobilanthes, Strobilanthes capitatus, Strobilanthes flaccidifolius, Strobilanthes glandulifera, Strobilanthes pentastemonoides, Strobilanthes tashiroi.
Віды
- Kallima albofasciata (Moore, 1877)
- Kallima alompra (Moore, 1879)
- Kallima buxtoni (Moore, 1879)
- Kallima horsfieldi (Kollar, 1844)
- Kallima inachus (Boisduval, 1846)
- Kallima limborgii (Moore, 1879)
- Kallima knyvetti (de Nicéville, 1886)
- Kallima paralekta (Horsfield, 1829)
- Kallima philarchus (Westwood, 1848)
- Kallima spiridiva (Grose-Smith, 1885)
- Kallima philarchus
- Kallima spiridiva
- Kallima paralekta, самка
- Kallima paralekta, самец
- Kallima inachus formosa
- Kallima limborgi tribonia
- Kallima inachus, ніжні бок крылаў
- Kallima inachus са складзенымі крыламі
Remove ads
Зноскі
- Напісанне Калімы, Матылі-ліставідкі ў адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads