Каменяломнік балотны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каменяломнік балотны[1][2][3] (Saxifraga hirculus) — від травяністых раслін роду каменяломнік (Saxifraga) сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Каменяломнік балотны. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 |
Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом (адзіночнае або іх некалькі) вышынёй 10—15 (20) см і доўгімі аблісцелымі паўзучымі парасткамі, зрэдку ўтварае невялікія дзярнінкі. Сцябло ў верхняй частцы апушанае адтапыранымі рыжаватымі валаскамі, тонкае, далікатнае[3]. Лісце лінейналанцэтнае, светла-зялёнае, вузкае. Хвосцікі ніжніх лістоў, як і верхняя частка сцябла, пакрытыя валасінкамі ржавага колеру. Кветкі маюць 5 ярка-жоўтых вузкіх пялёсткаў, 10 тычынак і дасягаюць 1 см у дыяметры. Кветкі часам з аранжавымі плямамі. Пасля цвіцення утвараецца прадаўгаватая 2-гнёздавая каробачка з насеннем[3].
Remove ads
Распаўсюджанне
Цыркумпалярны арктаальпійскі рэліктавы від. Пашырэнне: Еўразія (арктычная і субарктычная зоны Еўропы і Сібіры, заходнія і паўночна-заходнія раёны лясной зоны), Паўночная Амерыка (арктычныя і горныя раёны). Знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ў асобных лакалітэтах на паўднёвай мяжы арэала. Месцы росту: пераходныя асаковыя і асакова-гіпнавыя балоты, забалочаныя бярозавыя і саснова-бярозавыя лясы, нізінныя лугі.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў ліпені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажаецца насеннем.
Таксанамія
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG III) |
яшчэ да 400 відаў | ||||||||||||
попарадак Каменяломнікавыя | род Каменяломнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Каменяломнікавыя | від Каменяломнік балотны | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 30 родаў | ||||||||||||
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads