Канстанцін Іванавіч Марусічэнка
ваенны лётчык і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Іванавіч Марусічэнка (9 мая 1917 — 1 жніўня 1989, Мінск) — ваенны дзеяч, генерал-маёр авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), дзяржаўны дзеяч
Remove ads
Біяграфія
У жніўні 1936 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Служыў пілотам у 16-й цяжкабамбавальнай авіяцыйнай брыгадзе з лістапада 1937 года.
З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За гады вайны браў удзел у бітве за Маскву, Харкаўскай бітве, Сталінградскай бітве, у Смаленскай, Гомельска-Рэчыцкай, Беларускай, Прыбалтыйскай, Усходне-Прускай, Берлінскай наступальных аперацыях.
У 1961 годзе скончыў акадэмію Генеральнага штаба УС СССР.
Жыў і працаваў у Мінску. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання. Быў дэлегатам XXII з’езда Камуністычнай партыі Беларусі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads