Канстанцін Мікалаевіч Бачароў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Мікалаевіч Бачароў
Remove ads

Канстанцін Мікалаевіч Бачароў (укр.: Костянти́н Микола́йович Бочаро́в; больш вядомы, як Mélovin; нар. 11 красавіка 1997, Адэса, Украіна) — украінскі спявак, пераможца шостага сезона ўкраінскага вакальнага шоу «X-Фактар», фіналіст Нацыянальнага адбору Украіны на 62-гі песенны конкурс «Еўрабачанне».

Хуткія факты Канстанцін Бачароў, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Жыццяпіс

Дзяцінства і юнацтва

Канстанцін нарадзіўся 11 красавіка 1997 года ў Адэсе ў сям’і Мікалая і Валянціны Бачаровых. З самага дзяцінства ён цікавіўся творчасцю, хоць і марыў быць цырульнікам, поварам або настаўнікам. У школе пастаянна рабіў пастаноўкі, арганізоўваў канцэрты, у якіх сам прымаў удзел[2]. Таксама вучыўся ў музычнай школе, якую пасля пакінуў[3].

2015—2016: «Х-фактар» і пачатак кар’еры

Канстанцін тройчы прымаў удзел у адборах да ўкраінскага вакальнага шоў «Х-фактар», але ні разу не трапляў на тэлевізійныя кастынгі[4]. У шостым сезоне 2015 года ён, нарэшце, прайшоў да этапу праслухоўвання перад суддзямі, дзе пасля выканання песні «Без бою» групы «Акіян Эльзы» атрымаў пуцёўку ў трэніравальны лагер. Канстанцін з’явіўся ў прамых эфірах шоў і дайшоў да суперфіналу, у якім па выніках глядацкага галасавання стаў пераможцам[5]. Падчас удзелу ў «Х-фактар» (шосты сезон) выконваў песні Стаса Шурынса, Тома Оделла, Адэль, Джамалы, Валерыя Меладзэ, Юрка Юрчанка і гуртоў «Акіян Эльзы», «Muse», «Pianoбой», «MBAND», «The Rasmus» і «Скрабін». Пасля перамогі разам з іншымі ўдзельнікамі шоу Канстанцін паехаў у канцэртны тур па Украіне.

2017: «Еўрабачанне»

У канцы 2016 года Канстанцін вырашыў прыняць удзел у нацыянальным адборы на 62-й песенны конкурс «Еўрабачанне». 17 студзеня 2017 года ў спісе паўфіналістаў было абвешчана і яго імя[6]. Згодна з жараб’ёўкай 18 лютага 2017 года спявак выступіў у трэцім паўфінале, выканаў аўтарскую песню «Wonder». Па выніках галасавання гледачоў і журы, Канстанцін трапіў у фінал нацыянальнага адбору, дзе зноў атрымаў максімальны бал ад гледачоў. У выніку заняў трэцяе месца, саступіўшы спявачцы Tayanna і групе «O.Torvald».

Remove ads

Дыскаграфія

  • Не одинокая (2016)
  • На взлёт (2016)
  • Wonder (2016)
  • Unbroken (2017)
  • Hooligan (2017)
  • Шлях (2017)
  • Світ в полонi (2017)
  • Play This Life (2017)
  • Face to face (2017)
  • Under The Ladder (2018)
  • That’s Your Role (2018)
  • З тобою, зі мною, і годі (2018)
  • Чудова мить (2018)
  • Ты (2019)
  • Ти (2019)
  • Oh, No (2019)
  • Expectations (2019)
  • Your Entertainment (2019)
  • Want You To Stay (2019)

Музычныя відэа

Больш інфармацыі Год, Назва ...

Зноскі

  1. (руск.) Победитель шоу «Х-фактор-6» Костя Бочаров откровенно о своих увлечениях, учебе, воспитании и желании стать артистом(недаступная спасылка) (6 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2019. Праверана 19 лютага 2017.
  2. (руск.) Победитель "Х-фактора" Константин Бочаров: "Когда назвали мое имя, ноги подкосились, и я упал прямо на сцене". Факты и комментарии (30 снежня 2015). Праверана 19 лютага 2017.
  3. (руск.) Х-фактор 6 сезон: Игорь Кондратюк о победе Кости Бочарова (27 снежня 2015). Праверана 19 лютага 2017.
  4. (укр.) Визначено імена півфіналістів Національного відбору на «Євробачення-2017»(недаступная спасылка). СТБ (17 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2017. Праверана 19 лютага 2017.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads