Джамала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джамала
Remove ads

Джамала (укр.: Джамала, крымскатат.: Camala, Джамала; сапраўднае імя Сусана Джамаладзінава укр.: Сусанна Джамаладінова, крымскатат.: Susana Camaladinova, Сусанна Джамаладинова) — украінская оперная і джазавая спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), якая выконвае аўтарскую музыку на стыку джаза, соўла, world music і рытм-н-блюза, электроннай музыкі і госпела. Вядомасць Джамале прынёс выступ на Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Новая хваля 2009» у Юрмале, дзе яна атрымала гран-пры. Пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне 2016».

Хуткія факты Джамала, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 27 жніўня 1983 года ў Ошы Кыргызскай ССР. Яе бацька — крымскі татарын, маці — армянка.[2][3] Джамала і яе бацька — мусульмане, маці — хрысціянка. Яе дзяцінства прайшло ў Крыме, у вёсцы пад Алуштай, куды яна з сям’ёй пераехала ў 1989 годзе з Кіргізскай ССР.

У дзяцінстве Джамала выявіла сваю цягу да музыкі; зрабіла свой першы «прафесійны» запіс ва ўзросце 9 гадоў з выкананнем 12 дзіцячых і народных крымскататарскіх песень. Пасля заканчэння музычнай школы паступіла ў Сімферопальскі музычны каледж[4], пасля чаго скончыла Нацыянальную музычную акадэмію ў Кіеве па спецыяльнасці «Оперны спеў». Яе цікавасць да джазу і эксперыменты з соўлам і ўсходняй музыкай змянілі яе планы на будучую кар’еру. Падчас вучобы ў Кіеве Джамала актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах кіеўскай культурнай арганізацыі крымскіх татар.

Першыя крокі перад шырокай публікай Джамала зрабіла ў 15 гадоў. На працягу наступных некалькіх гадоў удзельнічала ў дзясятках песенных конкурсаў ва Украіне, Расіі і Еўропе; сярод прэстыжных узнагарод, якія яна атрымала, — ад італьянскага міжнароднага конкурсу «1 Concorso Europeo Amici della musica». З 2001 года — сольны вакаліст квінтэта Beauty Band. На дзіцячым джазавым фестывалі Do#Dj у 2006 годзе Джамала атрымала спецыяльную ўзнагароду і ўвагу знакамітай харэографкі Алены Калядзенка, якая запрасіла яе выканаць галоўную ролю ў яе шматжанравым музычным і балетным спектаклі.

Ключавым момантам у кар’еры Джамалы стала яе выступленне на міжнародным конкурсе маладых поп-выканаўцаў «Новая хваля — 2009», дзе яна атрымала галоўны прыз. Трыумф ёй прыносяць розныя сцэнічныя выступленні — ад Масквы да Берліна, а таксама буйныя тэлешоу ва Украіне, такія як цырымонія «TV Triumph2009», трыб’ют-канцэрт Майкла Джэксана і «калядныя сустрэчы Алы Пугачовай». Часопіс «Cosmopolitan» назваў яе «адкрыццём года», таксама яна стала лаўрэатам прэміі Elle «выканаўца года». Нягледзячы на напружаны графік, Джамала таксама прысвячае час класічнай музыцы, здымаючыся летам 2009 года ў оперы «Іспанская гадзіна» Марыса Равеля, а ў лютым 2010 года ўдзельнічала ў опернай пастаноўцы Васіля Барчатава.

На пачатку 2011 года Джамала прыняла ўдзел у нацыянальным адборы Еўрабачання з песняй «Smile» і выйшла ў фінал конкурсу. З-за супярэчнасцей у падліку галасоў спявачка вырашыла выйсці з гонкі.

Пасля анексіі Крыма Расіяй сям’я Джамалы засталася ў Крыме. На конкурсе песні «Еўрабачанне-2016» Джамала прадстаўляла Украіну з песняй «1944». Песня прысвечана дэпартацыі крымскіх татар у 1944 годзе і, у прыватнасці, гісторыі яе прабабулі, якая страціла адну з дачок падчас дэпартацыі ў Сярэднюю Азію. Уначы 15 мая ў фінале «Еўрабачання» Джамала перамагла з 534 баламі, а 16 мая прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прысвоіў ёй ганаровае званне «Народная артыстка Украіны».

Remove ads

Музычныя нумары

Удзел у канцэртах

  • Новая хваля 2013 — «У осени твои глаза»
  • YUNA 2014 — «Чому квіти мають очі»
  • Новая хваля 2014 — «Beautiful»

Удзел у тэлевізійных і святочных музычных праграмах

  • «Калядныя сустрэчы Алы Пугачовай у Кіеве» — «Песня о Джамале»
  • «X-Factor (Украіна)» — «Заплуталась» (дуэт), «Иные»

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads