Канстанцін Мікалаевіч Кунцэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Мікалаевіч Кунцэвіч (8 лютага 1951, в. Сурнаўка, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 2012) — беларускі вучоны. Кандыдат сацыялагічных навук (1980), доктар сацыялагічных навук (1994).

Хуткія факты Канстанцін Кунцэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1977 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт.

У 1981—2008 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, адначасова ў 1996—2009 гадах у Мінскім інстытуце кіравання.

З 2009 года — прафесар Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па праблемах лібералізму, канстытуцыйнага права, пытаннях консульскай дзейнасці.

З’яўляецца аўтарам больш за 40 публікацый навуковага і вучэбна-метадычнага характару, 6 манаграфій, 16 навучальных дапаможнікаў.

Сярод манаграфій: «Лібералізм: сутнасць, вытокі, перспектывы» (1993), «Параўнальнае канстытуцыйнае права» (1998), «Канстытуцыйнае права Рэспублікі Беларусь» (2000)[1].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads