Канстанцін Пшаздзецкі

(1846—1897) мецэнат From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Пшаздзецкі
Remove ads

Канстанцін Леон Міхал Пшаздзецкі (пол. Konstanty Leon Michał Przezdziecki, 10 чэрвеня 1846, Неапаль — 10 лютага 1897, Варшава) — землеўладальнік, мецэнат мастацтва і навукі, заснавальнік службы хуткай медыцынскай дапамогі ў Варшаве[2].

Хуткія факты Канстанцін Пшаздзецкі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і графа Аляксандра Нарцыса Пшаздзецкага і яго жонкі Марыі Ганны Валерыі, народжанай Тызенгаўз. У яго былі малодшыя брат Густаў Караль і сястра Гелена.

Пачатковую адукацыю ён атрымаў дома, а затым вучыўся ў Францыі і Германіі.

Жаніўся 14 чэрвеня 1860 года ў Варшаве на Эльжбеце Плятэр-Зыберк. Маладая пара час праводзіла пераважна ў Заходняй Еўропе, але галоўную сядзібу мелі ў Кракаве (на вул. Вольскай). Па сваім дзядзьку Мечыславу ўспадкаваў мікалаеўскі ключ на Падоллі.

У 1881 годзе пасля смерці свайго дзядзькі па маці, Райнальда Тызенгаўза, які быў апошнім прадстаўніком рода Тызенгаўзаў, да яго (ці дакладней, на яго маці і малых сыноў) перайшлі значныя маёнткі — Паставы, Ракішкі, Камаі, Солы і Тызенгаўз (раней — Alt Lassen, зараз — вёска Laši ў Латвіі). У Тызенгаўзе пабудаваў неагатычны замак (знішчаны ў 1915 годзе падчас ваенных дзеянняў).

У 1878—1879 гадах замовіў архітектару Марцэлі Беранту будаўніцтва палаца ў Варшаве на вуліцы Фоксаль (дзе былі размешчаны зборы родаў Тызенгаўзаў і Пшаздзецкіх).

Завяршыў выданне твораў Яна Длугаша, якое запачаткаваў яго бацька. Таксама набыў і перадаў у дар Ягелонскай бібліятэцы кніжную калекцыю археолага Жаготы Паўлі. У 1871 перадаў сваю калекцыю археалагічных знаходак Юзафу Лэпкоўскаму для стварэння ў Кракаве археалагічнага музея[3].

Быў членам і ў 1881-82 гадах віцэ-прэзідэнтам (фактычна, кіраўніком) Таварыства падтрымкі прыгожых мастацтваў «Захента» у Варшаве. Рашуча падтрымліваў ініцыятыву па вывучэнні каралеўскіх пахаванняў у Вавельскім замку, браў удзел у іх вывучэнні і супрацоўнічаў у іх рэстаўрацыі[4]. Быў членам камітэта па будаўніцтве помніка Адаму Міцкевічу ў Кракаве і актыўна ўдзельнічаў у дыскусіях прат тое, дзе павінен быць размешчаны помнік[5].

Быў членам-карэспандэнтам Познаньскага таварыства сяброў навукі. Быў адным з сузаснавальнікаў штодзённай газеты «Słowo». Быў Старшынёй камітэта і сувыдаў манументальнае выданне поўнага збору твораў Яна Каханоўскага «Dzieła wszystkie», таксама лабіраваў удзел у працы камітэта членаў польскіх сем’яў з гістарычнымі прозвішчамі.

Меў журналісцкія здольнасці і літаратурныя амбіцыі, пісаў калонкі для кракаўскай штодзённай газеты «Czas».

Быў вялікімі аматарам «Пана Тадэвуша», пераклаў твор на французскую мову і выдаў пад псеўданімам Charles de Noire-Isle ў 1876-77 гадах у серыі Poètes illustres de la Pologne au XIXe siècl[6]. Выношваў ідэю выдання гэтага твора з ілюстрацыямі на аснове этнаграфічных матэрыялаў Адама Ганорыя Кіркора, апублікаваў на гэты конт брашуру. Публікаваў у кракаўскай прэсе рэцэнзіі на мастацкія выставы ў Вене.

Стварэнне хуткай медычнай дапамогі ў Варшаве

Разам са сваім братам Густам і доктарам Юзафам Завадскім быў іныцыятарам стварэння ў Варшаве сістэмы хуткай медычнай дапамогі па венскаму ўзору. 17 студзеня 1896 года быў створаны Арганізацыйны камітэт на чале з Канстанцінам Пшаздзецкім. Вызначаная мэта арганізацыі застаецца актуальнай і сёння: «Аказанне экстранай дапамогі пры ўсялякіх няшчасных выпадках у горадзе».

Буйной падзеяй у Варшаве стала Гігіенічная выстава ў маі 1896 года, на якой Канстанцін Пшаздзецкі прадставіў набыты ім у Вене аўтамабіль хуткай дапамогі і выратавальнае абсталяванне, у тым ліку насілкі. У рамках сваёй дабрачыннай дзейнасці, Канстанцін і Густаў Пшаздзецкія ахвяравалі на выставу значную суму — прыкладна 15 000 расійскіх рублёў.

К. і Г. Пшаздзецкія прафінансавалі будаўніцтва медычнага пункта па адрасе вуліца Окольнік, 9, які быў адкрыты 1 ліпеня 1897 года. Канстанцін Пшаздзецкі запрасіў у Варшаву вядомага доктара Врагасэ з Вены і лабіраваў пры імператарскім двары ў Санкт-Пецярбургу арганізацыю ўсяго праекта. Старшыня арганізацыйнага камітэта К. Пшаздзецкі не дажыў да зацвярджэння Статута, бо памёр 10 лютага 1897 года, а рашэнне з Санкт-Пецярбурга прыйшло 3 сакавіка 1897 года. Яго ролю ўзяў на сябе Густаў Пшэздзецкі, які спачатку ахвяраваў новай установе 3000 рублёў і ўсё абсталяванне з вышэйзгаданай выставы. 22 ліпеня 1897 года адбылося ўрачыстае асвячэнне і адкрыццё станцыі, і на вуліцах Варшавы ўпершыню з'явілася медыцынская амбулаторная машына «Канстанцін»[7].

Памёр у Варшаве 10 лютага 1897 года і быў пахаваны ў сямейнай капліцы пры касцёле Святых Пятра і Паўла ў Варшаве .

Яго ўдава пасля смерці падаравала Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве архіў з ліставаннем Іаахіма Лялевеля[2].

Remove ads

Сям’я

З Эльжбетай Ізабэлай Плятэр-Жыберк у яго было сямёра дзяцей:

  • Юзаф Аляксандр (1872—1956), уласнік Пастаў, памёр без нашчадкаў у Швейцарыі;
  • Марыя Людвіка (нар. 1874), выйшла замуж за Паўла Шапару, губернатара Фіуме;
  • Гелена (1875—1966), жонка Канстанціна Чацвярцінскага;
  • Ян Аляксандр (успадкаваў Ракішкі),
  • Стэфан Юзаф;
  • Канстанцін Габрыэль;
  • Райнальд Францішак.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads