Канюшанскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канюша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Канюшаны.

Хуткія факты Канюшанскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Фалькавіцкі сельсавет у складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Фалькавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікія Канюшаны, сельсавет перайменаваны ў Канюшанскі[1]. 26 чэрвеня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Белагрудскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: Агароднікі, Бахматы, Вялікія Канюшаны, Дзітрыкі, Ерамеевічы, Заборцы, Любары, Малыя Канюшаны, Навасады, Фалькавічы і Чаплічы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads