Любары

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лю́бары[1] (трансліт.: Liubary, руск.: Люборы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад г. Ліда, на р. Дзітва.

Гісторыя

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года Любары належаць да Няцецкай парафіі, уласнасць віленскага біскупа Ігната Масальскага. Належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.

Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, дзе быў пабудаваны вялікі мост цераз Дзітву[2].

З 1795 года ў Расійскай імперыі. У пачатку XX ст. вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, 300 жыхароў, 385 дзесяцін зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы ў Ганчарскай гміне Лідскага павета. З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Канюшанскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 322 чал. (53 двары)
  • 1908 год — 337 чал. (54 сям’і)
  • 1921 год — 290 чал. (58 жылых пабудоў)
  • 1940 год — 182 чал. (49 двароў)
  • 1960 год — 304 чал.
  • 1992 год — 110 чал. (65 гаспадарак)
  • 1996 год — 93 чал. (62 двары)
  • 2004 год — 59 чал. (46 двароў)
  • 2009 год — 47 чал.
  • 2012 год — 41 чал. (32 гаспадаркі)
  • 2015 год — 31 чал. (25 гаспадарак)

Славутасці

На поўнач ад вёскі, на беразе р. Дзітва захаваліся рэшткі селішча другой паловы I тыс. н.э. і больш позняга часу.

На правым беразе ракі маецца больш за трох дзясяткаў насыпаў, магчыма, пахавальных курганоў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads