Малыя Канюшаны
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малыя Канюшаны — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад Ліды.
Гісторыя
Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Малыя Канюшаны ў Беліцкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла[1].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 120 жыхароў, 72 дзесяціны зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Ганчарскай гміны Лідскага павета, 18 жылых пабудоў, 100 жыхароў.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Канюшанскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1996 год — 60 чал. (38 двароў)
- 2004 год — 44 чал. (24 двары)
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads