Капліца-пахавальня Рдултоўскіх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца-пахавальня Рдултоўскіхmap
Remove ads

Капліца-пахавальня (грабовец) Рдултоўскіх — рэдкі ўзор мемарыяльнай архітэктуры. З’яўляецца часткай сядзібна-паркавага комплекса Рдултоўскіх у в. Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Капліца-пахавальня Рдултоўскіх, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры ампіру[1]. Капліца-пахавальня Рдултоўскіх нагадвае склеп і ўяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак памерамі 8 на 10 м, напалову засыпаны зямлёй. Складзены з цэглы і патынкаваны, таўшчыня сцен складае 70 см.

На галоўным фасадзе чатырохкалонны порцік дарычнага ордара, з трохвугольным франтонам на швелеры, апяразаны карнізам на буйных дэнтыкулах. Фасадная сцяна прарэзана прамавугольнымі 2 аконнымі і ўваходным праёмамі.

Thumb
Капліца ў 2010 г.

Шырокі ўваходны праём вядзе ў прытвор, перакрыты паўцыркульным скляпеннем. Далей ідзе спуск па ступенях уніз праз арку ў памяшканне крыпты памерамі 5х5 м, перакрытае крыжовым скляпеннем. У бакавых сценах па 6 арачных ніш-пахавальняў для дамавін у два ярусы.

Thumb
Табліца на магіле Яўгена Рдултоўскага

На камерах меліся табліцы, захавалася ў пашкоджаным выглядзе толькі адна з іх з надпісам «Эўгеніуш Рдултоўскі 1839—1911», якая сведчыць пра пахаванне вядомага ўладальніка сядзібы Яўгена Канстанцінавіча Рдултоўскага (1839—1911), які быў удзельнікам Студзеньскага паўстання і сынам Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага (1824—1902).

З боку ўезду ў сядзібу ўздоўж капліцы пасаджаны рад ліпы з чатырох дрэў і караганы; ля галоўнага фасада разлі ружы і бэз. Сцежка сада злучала капліцу-пахавальню з сядзібным домам, размешчаны на супрацьлеглых канцах восі.

Remove ads

Зноскі

  1. Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 57-58. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads