Іерусалімскае каралеўства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іерусалімскае каралеўства
Remove ads

Іерусалімскае каралеўства (лац.: Regnum Hierosolymitanum) – дзяржава, якая існавала ў часы крыжовых паходаў на тэрыторыі сучасных Ізраіля і Лівана, а таксама часткова Іарданіі і Сірыі.

Хуткія факты Іерусалімскае каралеўства, Сталіца ...
Thumb
Узяцце Іерусаліма ў 1099 г.
Remove ads

Геаграфія

Дзяржава размяшчалася на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора. У перыяд найбольшай магутнасці працягласць тэрыторыі каралеўства была: з поўначы на поўдзень, ад Бейрута да Эйлата – 450 км; з захаду на ўсход, ад мора да Заіардання – каля 150 км.

Гісторыя

Першы крыжовы паход быў арганізаваны папам Рымскім Урбанам II у 1095 годзе. Заяўленымі мэтамі былі: вызваленне Святой зямлі (месцаў, дзе Ісус Хрыстос жыў і быў укрыжаваны) ад мусульман і абарона хрысціян ад прыгнёту.

15 ліпеня 1099 года армія рыцараў-крыжакоў, якая з баямі прайшла па тэрыторыі Анатоліі і Сірыі, заняла Іерусалім. Кіраўніком горада і навакольных зямель стаў Готфрыд, граф Бульёнскі і герцаг Ніжняй Латарынгіі, ён быў абвешчаны «Абаронцам Гроба Гасподняга» (Advocatus S. Sepulchri).

Кіраванне Готфрыда было зусім нядоўгім. Ён, праўда, яшчэ паспеў далучыць да сваіх уладанняў Яфу, Хайфу, Тыверыю і некалькі іншых гарадоў, але ў наступным годзе раптоўна памёр. Улада перайшла да яго брата Балдуіна, графа Эдэскага, які і стаў сапраўдным заснавальнікам каралеўства.

Балдуін быў каранаваны як «першы лацінскі кароль Іерусаліма» (rex Latinorum Hierusalem primus). Ён канчаткова адбіў напады егіпецкіх войскаў і з дапамогай флатоў Венецыі і Генуі паступова заваяваў на ўзбярэжжы гарады Арсуф, Кейсарыя, Ака, Сідон і Бейрут[1][2][3].

Таксама кароль Iерусалiма дамогся прызнання свайго сюзерэнітэту над іншымі дзяржавамі крыжакоў: Княствам Антыёхія, графствамi Трыпалі і Эдэса (аднак, у пэўнай залежнасцi ад яго знаходзiлася толькі Эдэскае графства таму, што яно лiчылася каралеўскiм феодам; правiцелi ж Антыёхii i Трыпалi былi фактычна незалежнымi ад iерусалiмскага караля)[4].

У гады кіравання Балдуіна I у Іерусаліме з’явіўся лацінскі патрыярх. Гарады-дзяржавы Паўночнай Італіі (Венецыя, Генуя, а таксама Піза) – флаты якіх дапамагалі іерусалімскаму каралю ў захопе партоў, атрымалі ў гэтых гарадах кварталы для селішча і гандлю. Усё большае значэнне пачынаюць набываць духоўна-рыцарскія ордэны.

Балдуін I памёр у 1118 годзе, не пакінуўшы спадчыннікаў; новым каралём стаў яго стрыечны брат Балдуін дэ Бурк (граф Эдэскі). Балдуін II таксама быў не пазбаўлены дзяржаўных здольнасцяў, і межы дзяржавы пры ім пашыраліся (напрыкладю, у 1124 годзе да каралеўства быў далучаны горад Тыр)[5].

Спадчынніцай Балдуіна II стала яго дачка Мелісенда (у 1131 годзе), а яе муж Фульк, граф Анжуйскі, стал пры ёй каралём-кансортам. Эканамічнае і культурнае развіццё Іерусалімскага каралеўства ў гады кіравання пары дасягнула піка. Калі ў 1143 годзе Фульк загінуў на паляванні, Мелісенда стала рэгентам пры новым каралі, сваім старэйшым сыне Балдуіне III.

Пагроза націску мусульман прымусіла Іерусалімскае каралеўства ў 60-х гады XII ст. шукаць саюза з Візантыяй, у 1168 саюзнікі распачалі няўдалую вайну супраць Егіпта. Унутраныя феадальныя ўсобіцы, суперніцтва італьянскіх купцоў, нешматлікасць рыцарства, войны паміж дзяржавамі крыжакоў, з Егіптам, сельджукамі і Візантыяй, адсутнасць рэгулярнай падтрымкі заходнееўрапейскіх дзяржаў рабілі Іерусалімскае каралеўства нетрывалым. Асноўныя ваенныя сілы каралеўства — ордэны іанітаў і тампліераў, варагуючы паміж сабой, не маглі эфектыўна процістаяць націску мусульман, узмацнеламу з сярэдзіны 12 ст.

У 1187 егіпецкі султан Саладзін нанёс паражэнне крыжакам пры Хаціне, захапіў Іерусалім і вялікую частку Іерусалімскага каралеўства. У 1229 каралём каралеўства стаў Фрыдрых Штаўфен, якому ўдалося на час аднавіць (скарыстаўшыся супярэчнасцямі паміж мусульманскімі дзяржавамі) уладу крыжакоў у Іерусаліме; аднак у 1244 егіпцяне ізноў, завалодалі Іерусалімам. У 60-х гг. 13 ст. большасць гарадоў, яшчэ якія заставаліся ў крыжакоў, былі захопленыя егіпецкімі мамлюкамі. У 1291 пала апошняя апора крыжакоў г. Акра.

Remove ads

Палітычны лад

Іерусалімскае каралеўства ўвайшло ў гісторыю як узор феадальнай раздробленасці, якая атрымала яркае выражэнне ў Іерусалімскіх асізах. Улада сюзерэнаў Іерусалімскага каралеўства абмяжоўвалася Высокай палатай з свецкіх і царкоўных феадалаў. Сацыяльна-эканамічнаму ладу Іерусалімскае каралеўства ўласцівыя суровыя формы прыгону, самаўпраўнасць сеньёраў пры збіранні павіннасцей з віланаў (з заваяванага насельніцтва), распаўсюджванне рабства; значнае развіццё атрымалі гарады, дзе вялікія прывілеі былі прадстаўленыя італьянскім купцам, манапалізаваўшым гандаль Іерусалімскага каралеўства. Рост абурэння прыгнечанага мясцовага насельніцтва, ваенныя сутыкненні з суседнімі дзяржавамі прымусілі крыжакоў узвесці на тэрыторыі Іерусалімскага каралеўства шмат замкаў і крэпасцей. Іерусалімскае каралеўства гуляла буйную ролю ў міжнародных адносінах Усходняга Міжземнамор'я, дзе перапляталіся інтарэсы заходнееўрапейскіх дзяржаў, Візантыі, мусульманскага Усходу.

Мастацтва

Thumb
Уваход Хрыста ў Іерусалім. Псалтыр Мелісэндзі

Мастацтва дзяржавы крыжаносцаў было сумессю заходняга, візантыйскага і арабскага стыляў. У буйных гарадах існавалі бані, вадаправоды і іншыя перадавыя гігіенічныя тэхналогіі таго часу. Перадавым прыкладам мастацтва крыжаносцаў з'яўляецца Псалтыр Мелісэндзі, што зараз знаходзіцца ў Брытанскім музеі, ілюмінаваны рукапіс створаны паміж 1135 і 1143 г. Жывапіс і мазаікі былі папулярнымі формамі мастацтва ў каралеўстве, але шмат іх знішчылі мамлюкі ў 13 ст., толькі мацнейшыя крэпасці вытрымалі гэту навалу.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads