Караль Францавіч Друцкі-Любецкі
(1777—1860) маршалак шляхты Пінскага павета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Караль Францавіч Друцкі-Любецкі (польск.: Karol Józef Idzi Drucki-Lubecki; 24 кастрычніка 1777, Пагост — 13 лютага 1860, Варшава) — дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка[1].
У 1801—1802 гадах дэпутат Мінскага ДДС ад Пінскага павета. У 1802—1811 гадах маршалак шляхты Пінскага павета[1].
У выніку падзелу атрымаў фальваркі і вёскі Дабраслаўка, Пласкінь, Церабень, в. Ліпнікі Пінскага павета, маёнтак Бобр (з мястэчкам) Копыскага павета і 18170 злотых[1].
Памёр 13 лютага 1860 года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Німфай са Слізняў[1], дачкой Рафала і Тэклі Слізняў. Дзеці:
- Уладзімір Рафал (1808—1889);
- Зянон Віргіліюш Міхал (1810—1829);
- Грацыян Канстанты Ян (нар. 1812);
- Канстанты Юзаф Матэвуш (1813—1841), у шлюбе з Альбярцінай з Друкіх Любецкіх;
- Баляслаў Антоні (нар. 1815);
- Тэкля (1820—1892). У першым шлюбе з Уладзіславам Вадзіцкім (каля 1807—1890), у другім — з Міхалам Войцехам Збіеўскім (1821—1898).
Remove ads
Зноскі
- Гербоўнік беларускай шляхты 2018, с. 548—549.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads