Летыцыя Рамаліна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Летыцыя Рамаліна
Remove ads

Марыя Летыцыя Рамаліна (Maria Letizia Ramolino, 24 жніўня 1750 года, Аяча — 2 лютага 1836, Рым) — маці Напалеона Банапарта, якая перажыла яго на 15 гадоў.

Remove ads

Біяграфія

Ураджэнка Аяча, Летыцыя паходзіла з высакароднага сямейства генуэзскага паходжання. У 14 гадоў была выдадзена замуж за юрыста Карла Буанапартэ. У іх нарадзілася 13 дзяцей, з якіх да сталага ўзросту дажылі 5 сыноў і тры дочкі:

У 1769 годзе Корсіка перайшла пад кантроль Францыі, аднак Летыцыя так і не вывучыла французскай мовы. У 1785 годзе заўдавела і праз 8 гадоў вымушана была з дзецьмі перабрацца на мацярык, у Марсель.

Пасля каранацыі Напалеона (на якой яна прысутнічаць не пажадала[6]) ён дараваў Летыцыі тытул «Мадам Маці Імператара» (фр.: Madame Mère de l’Empereur) і падарыў маёнтак Пон-сюр-Сен пад Парыжам. Нягледзячы на велізарны стан, Мадам-маці, якая пражыла столькі гадоў на грані галечы, адрознівалася скупасцю, французскімі справамі не цікавілася і рэдка бывала пры двары.

Пасля звяржэння сына бегла з братам, кардыналам Фешам, у Рым, дзе і правяла астатак жыцця, амаль пазбавіўшыся зроку, у палацца Банапартэ на плошчы Венецыі. Яе рэшткі па загаду Напалеона III былі перавезены з Італіі ў Аяча.

Remove ads

Зноскі

1. Letizia Buonaparte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Pas L. v. Maria Laetitia Ramolino // Genealogics — 2003.

3. Lundy D. R. The Peerage

4. Kindred Britain

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads