Карачаўскі раён

раён у Бранскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Карачаўскі раёнmap
Remove ads

Карачаўскі раён (руск.: Карачевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Карачаў.

Хуткія факты Карачаўскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёна — 1350 км². Асноўная рака — Снежаць.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Карачаўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 36,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 20 тыс. Усяго налічваецца 151 населены пункт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 7 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

  1. Карачаўскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Бошынскае сельскае паселішча
  2. Вельямінаўскае сельскае паселішча
  3. Верхапольскае сельскае паселішча
  4. Дронаўскае сельскае паселішча
  5. Мылінскае сельскае паселішча
  6. Пясочанскае сельскае паселішча
  7. Рэвенскае сельскае паселішча

Транспарт

Праз раён праходзіць чыгунка Бранск — Арол, а таксама аўтадарога А141 Арол — Смаленск — Рудня.

Славутасці

  • У сяле Беражок знаходзіцца Уваскрасенская царква (XVII—XVIII стст.) колішняй Ціханавай пустыні, скасаванай у 1764 годзе (у 2004 годзе манастыр адноўлены).
  • За 7 км на паўночны ўсход ад Карачава знаходзіца сяло Одрына, дзе захаваліся асобныя пабудовы старадаўняга Одрына-Мікалаеўскага мужчынскага манастыра. У наш час тут знаходзіцца жаночы манастыр; узводзяцца новыя пабудовы.
  • Храм Казанскай Божай Маці ў сяле Юрасава, пабудаваны ў 1773 годзе (дзейнічае).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads