Карл Андрэевіч Шыльдэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл (Аляксандр) Андрэевіч Шы́льдэр (27 снежня 1785 (7 студзеня 1786) — 11 (23) чэрвеня 1854) — расійскі ваенны інжынер, вынаходнік, інжынер-генерал (1852), генерал-ад'ютант (1833). Бацька М. К. Шыльдэра.

Remove ads
Біяграфія
К. А. Шыльдэр нарадзіўся ў маёнтку Сіманава Невельскага павета Віцебскай губерні (зараз вёска Сіманава ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі). Першапачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Маскоўскім шляхетным універсітэцкім пансіёне і ў 1802 годзе быў прызначаны унтэр-афіцэрам у Маскоўскі гарнізонны батальён. У 1803 годзе залічаны калонаважатым у школу пры Дэпо світы цара, якую скончыў у 1806 годзе. У 1805 годзе К. Шыльдэр удзельнічаў у бітве пад Аўстэліцам. У 1806 годзе атрымаў чын падпаручніка і пачаў службу ў інжынерных войсках. К. Шыльдэр удзельнічаў у абароне Бабруйска (1812), вызначыўся пры абароне Варны, Сілістры і Шумлы падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гг., пры фарсіраванні Дуная і аблозе Сілістры падчас Крымскай вайны 1853—1856 гг. У 1849 годзе К. А. Шыльдэр быў прызначаны начальнікам інжынераў дзеючай арміі[2].
Быў цяжка паранены ў час падрыхтоўкі аблогі крэпасці Сілістры, памёр у шпіталі ў горадзе Калашар у Румыніі (зараз у Малдове).
Remove ads
Распрацоўкі
Сярод распрацовак К. А. Шыльдэра
- Канструкцыі вісячага і «бурдзючнага» пантонных мастоў з прагумаваных палатняных пантонаў
- Электрычны спосаб запальвання парахавых зарадаў (разам з П. Л. Шылінгам)
- Гальванічныя і гальвана-ўдарныя марскія міны (разам з Б. С. Якобі)
- Праект пешай у свеце суцэльнаметалічнай падводнай лодкі
- Параход «Адважнасць», узброены ракетамі і артылерыяй, правобраз эсмінца
- Канструкцыя фугасных ракет з вялікай колькасцю пораху
Сярод вучняў К. А. Шыльдэра інжынеры Э. І. Татлебен і М. М. Барэскаў.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Святой Ганны 4-й ступені
- Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (за ўзяцце Варны)[2]
- Ордэн Святога Георгія 3-й ступені
- Ордэн Святой Ганны 1-й ступені
- Ордэн Святога Уладзіміра 2-й ступені
- Ордэн Белага Арла
- Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
- Залатая зброя «За храбрасць»
- Ордэн Virtuti Militari 2-й ступені
- Прускія ордэны Чырвонага Арла 2-й і 1-й ступеняў
і іншыя ўзнагароды.
Зноскі
- Шильдер Карл Андреевич // Инженеры России Архівавана 18 лютага 2014. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads