Карл Вільгельмавіч Багеміле

беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Карл Вільгельмавіч Багемі́ле (руск.: Карл Вильгельмович Багемиле (Багемиль)) — архітэктар першай паловы XIX стагоддзя. З 1824 года тытулярны саветнік[1].

Хуткія факты Карл Вільгельмавіч Багеміле, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў акадэмію ў Рыме. У 18111826 гадах гродзенскі губернскі архітэктар.

Творчасць

Thumb
Фіксацыйны чарцёж будынка стайняў (карэтнай) з жылымі памяшканнямі пры Новым замку ў Гродне
Thumb
Фасады і планы паверхаў будынкаў палацавага комплекса Агінскага ў Гродне. Фіксацыйны чарцёж[2]

Распрацаваў праект рэканструкцыі ратушы ў Гродне ў класіцыстычным стылі, ажыццёўлены ў 1815—1826 гадах.

Распрацаваў праект павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы старажытных пабудоў Гродна.

У 1822 годзе займаўся рамонтам часткі дома Агінскага і казармы юнкераў ў Гродне[3].

У 1822 годзе на тэрыторыі Фарных могілак на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзе[3][4].

У 1825 годзе склаў каштарыс на рамонт палкавога лазарэта і пад’ёмнага моста ў павятовым горадзе Кобрыне[3][5].

У 1825 годзе склаў праект і каштарыс на пабудову паштовай станцыі ў маёнтку Крупчыцы[3][6][7].

4 снежня 1825 года Багеміле рапартаваў: «Па выкананні прадпісання Вашага правасхадзіцельства ад 26-га мая склаў план і каштарыс на пабудову паштовага са службамі Дома Навагрудскага павета ў мястэчку Сталовічах… а таксама на пабудову такога ж Дома ў Гародні»[3][8].

Remove ads

Спадчына

У Дзяржаўным архіве ў Лодзі  (польск.) захоўваецца дакумент «Пра спадчыну, якая засталася ад Карла Багеміля», датаваны 1892 годам.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 1488, воп. 168, воп. 1, спр. 949
  2. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) Архівавана 27 сакавіка 2020.. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 77—78. У крыніцы памылкова названы Багемін
  3. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 6, л. 1, 2, 26 — 27
  4. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 11, л. 14 б
  5. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 19, л. 1
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads