Карл Вільгельм Шэеле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Вільгельм Шэеле (шведск.: Jöns Jakob Berzelius; 9 снежня 1742 — 21 мая 1786) — шведскі хімік, член Каралеўскай шведскай АН (1775).
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Па адукацыі і прафесіі фармацэўт. Працаваў у аптэках розных гарадоў Швецыі, дзе і праводзіў хімічныя даследаванні (з 1757). Адкрыў многія неарганічныя і арганічныя рэчывы. Паказаў, што піралюзіт, які лічыўся разнавіднасцю магнітнага жалязняку — злучэнне невядомага металу (1774). Атрымаў хлор (дзеяннем на піралюзіт салянай кіслатой пры награванні, 1774); гліцэрын (дзеяннем свінцовага глёта на раслінныя і жывёльныя тлушчы); з прыродных мінералаў малібдэніт і шэеліт — адпаведна малібдэнавы (1778) і вальфрамавы (1781) ангідрыды. Адкрыў тэтрафтарыд крэмнію (1771), вокіс барыю (1774), мыш’яковісты вадарод (1775), шэраг кіслот: вінную (1769), крэмнефторыставадародную і фторыставадародную (1771), мыш’яковую (1775), шчаўевую (1776), малочную (1780), сінільную (1782) і інш.
Remove ads
Зноскі
- Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica, 1968. Праверана 2 снежня 2016.
- Carl Wilhelm Scheele — 1917.
- Шееле Карл Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Lundgren A. Carl Wilhelm Scheele // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads