Піралюзіт
мінерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піралюзі́т[2] — мінерал падкласа простых аксідаў, дыаксід марганцу (IV), MnO2.
![]() |
Піралюзіт на Вікісховішчы |
---|
Remove ads
Уласцівасці
Крышталізуецца ў ортаганальнай сінгоніі. Добра сфарміраваўшыяся крышталі сустракаюцца рэдка. Утварае агрэгаты, зямлістыя масы. Цвёрдасць 2—6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,7—5,08 г/см³. Крохкі. Валодае паўправадніковымі і п’езаэлектрычнымі ўласцівасцямі. Раствараецца ў салянай кіслае.
Радовішчы
Буйныя радовішчы маюцца ў Бразіліі, Грузіі, Індыі, ПАР[3]. Сустракаецца ў асацыяцыі з браўнітам, гаўсманітам, гематытам, гётытам, галандытам, манганітам, кальцытам, раданітам, радахразітам, сідэрытам і інш.[3]
Выкарыстанне
Піралюзіт з’яўляецца сыравінай на марганец. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці перманганата калію, солі марганцу, шкла, керамікі, гальванічных элементаў, у лакафарбавай вытворчасці і інш.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads