Карл Гегенбаўр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл Гегенбаўр
Remove ads

Карл Гегенбаўр (ням.: Karl Gegenbaur; 21 жніўня 1826, Вюрцбург — 14 чэрвеня 1903, Гайдэльберг) — нямецкі вучоны, класік параўнальнай анатоміі[ru], перакананы прыхільнік тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна.

Хуткія факты Карл Гегенбаўр, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Карл Гегенбаўр нарадзіўся ў баварскім горадзе Вюрцбургу. З 1845 вывучаў медыцыну, надаючы асаблівую ўвагу анатоміі, пад кіраўніцтвам Кёлікера[ru] і Вірхава ў Вюрцбургскім універсітэце. Быў асістэнтам, а затым прафесарам у Вюрцбургу і Енскім універсітэце. Працаваў таксама ў Гайдэльбергскім універсітэце, дзе яму асісціраваў Георг Ругэ. Пры ўніверсітэце Гайдэльберга ён выконваў абавязкі дырэктара анатамічнага інстытута да сваёй адстаўкі ў 1901 годзе.

Карл Гегенбаўр належыць да ліку найбольш выдатных даследчыкаў у галіне параўнальнай анатоміі. Вельмі істотнае значэнне мелі яго даследаванні па пазваночнай тэорыі чэрапа, якімі ён разам з Томасам Генры Хакслі расхістаў устояную у той час пазваночную тэорыю чэрапа Лорэнца Окена[ru] і Гётэ і ўсталяваў асновы для сучаснай пастаноўкі гэтага пытання і тэорыю канечнасцей, так званую тэорыю архіптэрыгія, якая хоць і не можа лічыцца прынятай у цяперашні час, але мела вялікае значэнне ў гісторыі распрацоўкі пытання аб паходжанні канечнасцей у пазваночных жывёл.

Remove ads

Зноскі

1. Karl Gegenbaur // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. K. Gegenbauer // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Гегенбаур Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads