Кармазіны
вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кармазіны[4], таксама Карма́зінай[5] (літ.: Karmazinai) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі.
Remove ads
Прырода
Размешчана ў Дукштаўска-Шыленскіх лясах, на правым беразе Віліі (Нярыса), каля ўпадзення ў яе Дукшты (Дукшцянкі). Побач працякае ручай Айрупе. Тэрыторыя ўваходзіць у склад Нярыскага рэгіянальнага парку.
Ля Віліі ляжаць валуны Кулік[4] (Cilwik, літ.: Tilvikas), памеры якога складаюць 1,9 х 2,6 м і які на 0,9 м выступае над вадой, Певень (літ.: Gaidys) і Сабачка (Sobaczka, літ.: Šunelis). На беразе Дукшты расце Святы дуб і адкрываюцца Кармазінскае і Дукштаўскае геалагічныя агаленні. Недалёка ад месца ўпадзення Дукшы ў Вілію — перакат.
Remove ads
Гісторыя
Месца заселена з III—VII ст. Раней існавалі тры асобныя хутары: Кармазіны I, II і III. Назва, паводле Канстанціна Тышкевіча, паходзіць ад слова кармазін — «тонкае сукно пунсовага колеру». У ваколіцах вядомае і прозвішча Кармазін. Кармазіны III таксама вядомыя пад назвай Рыбак (польск.: Rybak, 1771).
У час паўстання 1863 года ў мясцовай даліне дзейнічаў паўстанцкі шпіталь.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Кармазіны занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[6]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[7]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[8]. Па Віліі праходзіла польска-літоўская мяжа.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Кармазіны разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці

- Гарадзішча (Вершупка);
- Курганны могільнік. Пасля археалагічных раскопак, восенню 1997 года адзін з курганоў могільніка быў насыпаны нанова.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
