Каромыслы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каромыслы (Aeshnidae) — сямейства стракоз падатрада разнакрылых.
Remove ads
Апісанне
Буйныя стракатыя насякомыя, даўжыня брушка 38-61 мм, крылаў 34-100 мм. У спакоі крылы расстаўлены ў розныя бакі. Пярэднія і заднія крылы рознай формы, жылкі на іх у выглядзе падоўжаных трохвугольнікаў. Малюнак брушка складаецца з шэрагу плямак. Вочы сутыкаюцца на патыліцы.
Маюць яйцаклад.
Даўжыня лічынак да 45-60 мм.
Пашырэнне
Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Каўказе і інш. Лічынкі жывуць у стаячых неглыбокіх прэсных вадаёмах.
Асаблівасці біялогіі
На Беларусі лёт у чэрвені-жніўні. Драпежнікі, здабычу (камароў, мошак) ловяць у час лёту, лічынкі кормяцца воднымі беспазваночнымі, апалонікамі, маляўкамі рыб.
Яйцы адкладваюць на водныя расліны, зрэдку на вільготную глебу каля вады. Лічынкі жывуць у вадзе, поўзаюць у зарасніку ракі або падпільноўваюць здабычу.
Дарослыя жывуць каля 4 месяцаў, лічынкі 1-4 гады.
Літаратура
- Запольская Т. І. Каромыслы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads