Разнакрылыя стракозы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Разнакрылыя (Anisoptera) — інфраатрад крылатых насякомых з атрада стракоз (Odonata).
Remove ads
Апісанне

Страката афарбаваныя. Валодаюць буйнымі фасетачныя вачыма, двума парамі моцных празрыстых крылаў і падоўжаным целам. Ад прадстаўнікоў іншай буйной групы атрада — Zygoptera — адрозніваюцца перпендыкулярным да падоўжнай восі цела палажэннем крылаў у спакойным стане. Вочы ў шэрагу відаў сутыкаюцца на патыліцы.
Пашырэнне
Звычайна сустракаюцца паблізу вадаёмаў і балотаў, бо іх лічынкі («німфы») жывуць у вадзе. На Беларусі вядома больш за 30 відаў з сямействаў бабак, дзедак, каромыслаў, кардулегастыдаў, сапраўдных стракоз.
Асаблівасці біялогіі
Драпежнікі. Прадстаўнікі атрада палююць на маскітаў (Phlebotominae), мух (Brachycera), пчол (Apoidea), мурашак (Formicidae) і матылькоў (Lepidoptera).
Ператварэнне няпоўнае. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін, ваду, на прыбярэжны грунт. Лічынкі развіваюцца ў вадзе. Перамяшчаюцца рэзкім выштурхоўваннем вады з задняй кішкі (рэактыўны рух).
Класіфікацыя
- Надсямейства Aeshnoidea
- Надсямейства Cordulegastroidea
- Chlorogomphidae
- Cordulegastridae — Булавабрухі
- Neopetaliidae
- Надсямейства Libelluloidea
- Cordulephyidae
- Corduliidae Selys, 1871
- Libellulidae Rambur, 1842 (у тым ліку Сціснутабрухі)
- Macromiidae
- Synthemistidae Tillyard, 1917
- incertae sedis
- †Nannogomphidae Bechly, 1996
Remove ads
Літаратура
- Пісаненка А. Д. Разнакрылыя стракозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads