Карыбанты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карыбанты
Remove ads

Кары́банты (стар.-грэч.: Κορύβαντες) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі спадарожнікі і служкі Кібелы і Дыяніса. Уяўляліся як апантаныя аголеныя танцоры з халоднай зброяй.

Thumb
Танец карыбантаў

Назва карыбантаў мае фрыгійскае паходжанне. Сярод грэкаў вера ў іх і звычай станавіцца карыбантам распаўсюдзіліся не раней за VII ст. да н. э. Міфічных карыбантаў-спадарожнікаў Кібелы лічылі дэманічнымі істотамі, дзецьмі Апалона і Таліі або Геліяса і Афіны. Ім прыпісвалася захворванне κορυβαντισμός, якое суправаджалася ліхаманкай і грукатам у вушах.

У антычнасці карыбантамі зваліся жрацы Кібелы і Дыяніса, якія атрымоўвалі спецыяльнае прысвячэнне. Асабліва былі вядомы карыбанты з Самафракіі і Эўбеі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads