Касталом

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касталом
Remove ads

Кастало́м[1][2] (Cynoglóssum) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Навуковая лацінская назва Cynoglossum паходзіць ад грэч. κύων (сабака) і γλῶσσα (язык) ад шурпатага навобмацак і прадаўгаватага лісця расліны.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 35—100 см. Корань тоўсты, верацёнападобнай формы. Маюцца 2—3 баразнаватыя сцяблы, густа аблісцелыя. Лісце чаргаванае, суцэльнае, апушанае. Кветкі з пяццю пялёсткамі, бура-чырвонага колеру з сінім, блакітным, фіялетавым адценнем, паніклыя, у мяцёльчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.

Расліны ядавітыя.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны распаўсюджаны ва ўмераных, трапічных і горных раёнах Паўночнага паўшар’я. Растуць па берагах рэк, у ярах, на засмечаных месцах.

Віды

Thumb
Касталом лекавы (Cynoglossum officinale). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Род налічвае каля 60 відаў (83[3] віды). Некаторыя з іх:

  • Cynoglossum amabile
  • Cynoglossum apenninum
  • Cynoglossum australe
  • Cynoglossum boreale
  • Cynoglossum castellanum
  • Cynoglossum cheirifolium
  • Cynoglossum clandestinum
  • Cynoglossum columnae
  • Cynoglossum creticum
  • Cynoglossum dioscoridis
  • Cynoglossum furcatum
  • Cynoglossum germanicum
  • Cynoglossum glochidiatum
  • Cynoglossum grande
  • Cynoglossum hungaricum
  • Cynoglossum magellense
  • Cynoglossum microglochin
  • Cynoglossum nervosum
  • Cynoglossum occidentale
  • Cynoglossum officinale Касталом лекавы, ці Сабачы язык, ці Багун, ці Касталомнік, ці Касталом, ці Шалянец
  • Cynoglossum reverchonii
  • Cynoglossum rotatum
  • Cynoglossum sphacioticum
  • Cynoglossum tehranicum
  • Cynoglossum virginianum
  • Cynoglossum zeylanicum

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads