Кастрычнік (кінатэатр, Баранавічы)

кінатэатр у Баранавічах From Wikipedia, the free encyclopedia

Кастрычнік (кінатэатр, Баранавічы)map
Remove ads

«Кастрычнік» — кінатэатр у Баранавічах, размешчаны па вуліцы Леніна, 2. Замыкае ўсходні бок плошчы Леніна.

Хуткія факты Кастрычнік, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Кінатэатр «Кастрычнік» у Баранавічах адчыніўся 6 лістапада 1947 года[1] ў будынку, выкананым у стылі савецкай неакласікі. У 1975—1977[1] гадах будынак кінатэатра рэканструяваны па праекце архітэктараў Р. Грынкевіча[2] і Л. Макарэвіча[3] ў стылі мадэрнізму.

Капітальны рамонт глядзельнай залы з заменай састарэлага абсталявання праведзены ў 2010 годзе[1].

Архітэктура

Кампазіцыя прамавугольнага ў плане будынка заснавана на спалучэнні простых архітэктурных форм з багатым вонкавым афармленнем (тэракотавая тынкоўка з выкарыстаннем фарфоравай крошкі і слюды). Галоўны фасад і частка бакавых упрыгожаны дэкаратыўнай рашоткай з алюмінію. Мае 2 глядзельныя залы на 800 і 500 месцаў, касавую залу, фае. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны сучасныя на той час матэрыялы[2].

Зноскі

  1. В. Ф. Валошын. «Кастрычнік» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. 10 000 экз.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads