Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Трокі)
касцёл у Троках, Літва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (літ.: Trakų Švč. Mergelės Marijos Apsilankymo bazilika) — рымска-каталіцкі храм у горадзе Трокі (Літва). Помнік архітэктуры готыкі і сталага або «сармацкага» барока. У касцёле захоўваецца абраз Маці Божай Троцкай.
Remove ads
Гісторыя
Касцёл заснаваны Вітаўтам Вялікім у 1409 годзе. У 1655 годзе храм быў значна пашкоджаны. У 1700 годзе дабудавана капліца Ромераў, якія валодалі маёнткамі ў вахоліцах Трокаў[1]. У 1718 годзе будынак зноў асвечаны пасля перабудовы ў стылі барока.
Архітэктура


Адзін з найбольш ранніх каталіцкіх храмаў у Вялікім княстве Літоўскім, Троцкі касцёл мае рысы будаўнічага прымітыву: моцна перакошаны план асноўнага аб’ёму і апсіды.
Касцёл мае простую трохнефавую залавую структуру асноўнага аб’ёму, пяцігранную апсіду прэзбітэрыя і невялікую рызніцу з правага боку ад апсіды. Чатырохгранныя вежы на галоўным фасадзе маюць пазнейшае паходжанне. Па сваёй структуры блізкі да касцёлаў у Кедайняі і Меркінесе.
Remove ads
Капліца Ромераў

Капліца аформлена ў стылі класіцызму. Сцены расчлянёныя парнымі пілястрамі, іх капітэлі ўпрыгожаны гронкамі вінаграду. У сярэдзіне XIX стагоддзя капліцу абнавіў Казімір Ельскі (1782—1867), прафесар скульптуры Віленскага ўніверсітэта. У капліцы створаны алтар Укрыжавання, выкананы ў строгіх формах, з выразным распяццем сярэдзіны XVIII ст. Паводле праектаў Ельскага, былі створаны класіцыстычныя надмагіллі Міхала (1778—1853), прэзідэнта Вільні, і ягонай жонкі Рахілі дэ Раес (1783—1855), пахаваных у сутарэннях капліцы, упрыгожаныя скульптурнымі выявамі памерлых і алегарычнымі кампазіцыямі. Пра пахаваных тут іншых членаў сям’і Ромераў, у тым ліку мастакоў Эдварда Яна (1806—1878) і ягонага сына Альфрэда Ізідара (1832—1897), нагадваюць мемарыяльныя дошкі, убудаваныя ў сцены капліцы[2].
Зноскі
- RÖMERIŲ KOPLYČIA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2022. Праверана 28 красавіка 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads