Эдвард Ян Ромер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдвард Ян Ромер
Remove ads

Эдвард Ян Ромер (14 мая 1806 — 15 мая 1878) — грамадcкі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак. Бацька Альфрэда Ізідора і Эдварда Матэя Ромераў.

Remove ads

Біяграфія

З шляхецкага роду Ромераў, сын Міхала Юзафа Ромера (1778—1853) і Рахелі з дэ Раесаў (Rachela de Raës; 1783—1855). Вучыўся ў Віленскім універсітэце (18231828), жывапісу — у Я. Рустэма. Падчас паўстання 1830—1831 сябар Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта.

У 1833 г. паўгода правёў у турме па справе эмісара Юзафа Заліўскага, які ў тым годзе спрабаваў выклікаць новае паўстанне, прайшоўшы з атрадам з Галіцыі да Каралеўства Польскага[1]. У 1834 усталяваў сувязь з Літоўскім камітэтам (Вільня), таксама падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лагерам польскага «караля дэ-факта» А. Ю. Чартарыйскага.

У ліпені 1838 зноў арыштаваны за сувязь з дзейнасцю Шымана Канарскага, які ствараў канспіратыўную сетку для арганізацыі новага паўстання. Э. Я. Ромер быў адпраўлены ў турму, асуджаны да смяротнага пакарання, замененага ссылкай. 13 гадоў, да 1852 года, правёў у ссылцы ў Волагдзе і Вялікім Усцюгу. Разам з ім у ссылцы была яго жонка Зоф’я з Белазораў. У Волагдзе ў іх нарадзіўся сын Эдвард Матэвуш Ромер[1].

Пасля вяртання ў Вільню быў пад наглядам паліцыі. Быў сябрам Музея старажытнасцей i Віленскай археалагічнай камісіі1855), дырэктарам 2-га аддзела Таварыства дабрачыннасці1855), сябар шэрагу іншых таварыстваў. Падчас паўстання 1863—1864 пад хатнім арыштам. Пазней працаваў у Таварыстве дабрачыннасці, сябар праўлення Зямельнага банка. Аўтар эпіграм на знакамітых сучаснікаў, перакла́даў, партрэтаў сына Альфрэда Ізідора i іншых членаў сваёй сям’і.

Пахаваны разам з другой жонкай Соф’яй у сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках.

Remove ads

Сям’я

З 7 студзеня 1831 года ў шлюбе з першай жонкай Ганнай з Монвід-Белазораў (1805—1834). Дзеці:

У другім шлюбе з 25 лютага 1837 года з Соф’яй з Монвід-Белазораў (1817—1893). Дзеці:

  • Эдвард Павел (1838—1844)
  • Ісідар Раман Антоні (1843—1910)
  • Эдвард Матэй (1848—1900)
  • Антоні (1852—1854)
  • Браніслаў Антоні (1856—1899)
  • Эльжбета Клара Крысціна (1859—1934)

Творы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads