Міхал Ромер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Miхал Ромер (польск.: Michał Józef Römer, 14 верасня 1778—14 студзеня 1853) — грамадска-палітычны дзеяч Расійскай імперыі, масон.
Remove ads
Біяграфія

З шляхецкага роду Ромераў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1803—1813 прэзідэнт 2-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда, у 1808—1818 адзін з трох камісараў Віленскай адукацыйнае судовай камісіі. У вайну 1812 распараджэннем Напалеона I прызначаны прэзідэнтам г. Вільня, але ў верасні 1812 пакінуў пасаду з прычыны канфлікту з французскімі ўладамі, якія збіраліся зачыніць Віленскі ўніверсітэт. У 1814—1817 маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 — Biленскае губерні. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з адпаведным праектам. Адзін з арганізатараў i кіраўнікоў масонства ў Літве і на Беларусі, майстар Вялікай правінцыйнай Літоўскай ложы «Дасканалае адзінства», якая кіравала дзейнасцю астатніx беларускіх ложаў. Адзін з заснавальнікаў (1819) патрыятычнай арганізацыі В. Лукасінкага «Нацыянальнае масонства», сябар Патрыятычнага таварыства, паплечнік Т.Зана. У маі 1826 арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга да 1830. У 1830—1832 у ссылцы ў г. Варонеж. Пасля вяртання на радзіму адышоў ад грамадскай дзейнасці.
Пахаваны разам з жонкай Рахеляй дэ Раес у сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках. У сярэдзіне XIX стагоддзя скульптар Казімір Ельскі (1782—1867) стварыў для іх класіцыстычныя надмагіллі, упрыгожаныя скульптурнымі выявамі памерлых і алегарычнымі кампазіцыямі[3].
Remove ads
Зноскі
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 301. — 377 с.
- Jankowski R. Curriculum vitae Henryka de Raësa, oficera cudzoziemskiego z drugiej połowy XVII wieku // Miscellanea Historico-Archivistica — 2010. — Т. XV–XVI. — С. 94–95. — ISSN 0860-1054
- RÖMERIŲ KOPLYČIA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2022. Праверана 28 красавіка 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads