Качайскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Качайскае — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 5 км на паўднёвы захад ад горада Ганцавічы, за 10 км на паўночны ўсход ад вёскі Хатынічы, паміж балотам Качай і ўрочышчам Язвіно. Адносіцца да басейна ракі Цна.
Плошча паверхні 0,17 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,45 км. Найбольшая глыбіня 2,3 м, сярэдняя 1,44 м. Даўжыня берагавой лініі 1,51 км. Аб’ём вады 0,24 млн м³.
Возера правільнай круглай формы. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком і рэдкалессем. Праз возера цячэ рака Выдранка, якая злучае яго з возерам Горнае. Зарастае ўмерана.
У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Remove ads
Спасылкі
- Ліст карты N-35-113 Архівавана 2 мая 2013.
- Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads