Фасоля звычайная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фасоля звычайная[1][2] (Phaséolus vulgáris) — від раслін з роду фасоля сямейства бабовыя. Культурная расліна. Мае шмат разнавіднасцяў і сартоў. Сарты адрозніваюцца паміж сабой па форме і колеру лісця, кветак і пладоў. На ежу бяруць як насенне, так і струкі (зялёная фасоля).

Remove ads
Назва
Фасоля звычайная, пасоля, хвасоля[3][4], кас'яч[5], квасоля, квасуля[1], шальбабона[6], квасёл, квасоль[1].
Батанічнае апісанне
Фасоля звычайная — аднагадовая травяністая расліна 0,5-3 м вышынёй (сустракаюцца як карлікавыя сарты, так і павойныя з даўжынёй сцябла да 3 м). Сцябло ў некаторых сартоў уецца, у іншых — прамое; галінастае, пакрыта рэдкімі валасінкамі.
Лісце парнаперыстае, на доўгіх хвосціках. Кветкі па 2-6 на доўгіх кветаножках, 1-1,5 см даўжыні, ад белых да цёмна-пурпуровых і фіялетавых, матыльковыя.
Плод — бабы, вісячыя, 5-20 см даўжыні, 1-1,5 см шырыні, прамыя або выгнутыя, ад бледна-жоўтых і зялёных да цёмна-фіялетавых, з 2-8 зярняткамі. Зярно 5-15 мм даўжыні, эліптычнае, ад белага да цёмна-ліловага і чорнага колеру, аднастайнае або мазаічнае, крапчатае, плямістае.
Remove ads
Хімічны склад
Утрымлівае бялкі (у асобных сартах да 31 %), вугляводы (мона-і алігацукрыды, крухмал), азоцістыя рэчывы (у тым ліку і незаменныя амінакіслоты), флаваноіды (кверцытурон), стэрыны (β-і γ-сітастэрыны, стыгмастэрын) і арганічныя кіслоты (яблычная, малонавая, лімонная). Змяшчае вітаміны: пірыдаксін, тыямін, пантатэнавую і аскарбінавую кіслоты. У надземнай частцы фасолі знойдзены флаваноіды (кемпферол-3-глюказід, кемпферол-3-глюкаксілазід, мірыцэтын-3-глюказід), лейкаантацыяніды (лейкадэльфінідын, лейкацыянідын, лейкапеларганідын) і антацыяны (цыянідын, пеларганідын, дэльфінідын, петунідын-3-глюказід і мальвідын −3-глюказід).
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.-С.332
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads